28 і 29 ліпеня ў санктуарыі ў Росіцы адбудуцца ўрачыстасці ў гонар благаслаўлёных марыянаў Юрыя Кашыры і Антонія Ляшчэвіча, мучанікаў Другой сусветнай вайны, якія аддалі сваё жыццё з любові да Бога і да бліжніх 80 гадоў таму.
Урачыстасці распачнуцца вечарам у пятніцу: а 18-й гадзіне адбудзецца святая Імша для пілігрымаў. Малітоўная праграма будзе працягвацца ўсю ноч і завершыцца ў суботу святой Імшой а 10-й гадзіне.
Арганізуецца пешая пілігрымка Друя–Росіца (3 дні) з 26 па 28 ліпеня.
Запіс: +375 (33) 661 21 47 — кс. Ілля Саўчанка МІС.
Акрамя таго, арганізуецца аўтобусная пілігрымка з Мінска на ўрачыстасці ў Росіцу.
Увага! Паколькі Росіца знаходзіцца ў памежнай зоне, пры сабе неабходна мець пашпарт.
Праграма ўрачыстасці
28 ліпеня, пятніца
- 18.00 — святая Імша для пілігрымаў
- 20.00 — Акафіст росіцкім мучанікам (вернікі Грэка-Каталіцкай Царквы)
- 21.00 — выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту; Ружанец
- 22.00 — малітва праслаўлення, канферэнцыя
29 ліпеня, субота
- 0.00 — урачыстая святая Імша
- 2.00 — працэсія на пляц мучаніцтва і адарацыя Крыжа
- 3.00 — росіцкі Крыжовы шлях
- 7.30 — Літургія Усходняга абраду
- 10.00 — святая Імша на заканчэнне ўрачыстасці
- 12.00 — абед