У суботу 22 красавіка ў катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі ў Мінску канцэртам камернай музыкі распачаліся музычныя Вечары велікодных віншаванняў.
Мастацкі кіраўнік праекта — галоўны арганіст мінскага архікатэдральнага касцёла Уладзімір Неўдах.
Ніжэй пададзена праграма наступных вечароў.
Пачатак канцэртаў у 19.30.
- Серада, 26 красавіка
- Вечар арганнай музыкі – Кацярына Нікалаева
- Серада, 3 мая
- Вечар вакальнай і арганнай музыкі: Вікторыя Малюціна – сапрана; Іна Шпілеўская – арган
- Чацвер, 11 мая
- Студэнцкі хор Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Мастацкі кіраўнік Інэса Бадзяка
- Пятніца, 12 мая
- Вечар духоўнай музыкі: Удзельнікі Міжнароднага харавога фестываля «Папараць-кветка»
- Субота, 13 мая
- Узорны хор «Сябрына» ДУА «Гімназія №4 г. Мінска», мастацкі кіраўнік Таццяна Барташук
- Узорны хор «Вішанька» СШ № 115 г. Мінска, мастацкі кіраўнік Таццяна Брытко
- Пятніца, 19 мая
- Вечар скрыпічнай і віяланчэльнай музыкі. Вучні ДМШМ № 2, навучэнцы РГК пры БДАМ
- у канцэрце бярэ ўдзел студэнт Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Святаслаў Рачэўскі, клас ст. выкладчыка П.Г. Чарнеўскай
- Субота, 27 мая
- Вечар арганнай музыкі: студэны Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі: Анастасія Бруенкова, Аляксандр Мігура, Анастасія Трапянкова, Ганна Лабкоўская. Кіраўнік класа – Уладзімір Неўдах, кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт
Паслухаць музыку ў канцэртным выкананні ўсе ахвотныя могуць таксама ў рэжыме анлайн на YouTube канале мінскай архікатэдры ТУТ>>>
Архікатэдральны касцёл Найсвяцейшага Імя Марыі
Мінск, пл. Свабоды, 9