Пошук

24.05.2023 12:29   Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі / Фота: Grodnensis.by

20 мая ў касцёле Божай Міласэрнасці ў Гродне (Вішнявец) адбылася велікодная сустрэча моладзі горада над Нёманам.

Як паведаміла Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі, у сустрэчы ўдзельнічалі маладыя людзі з гродзенскіх парафій разам са сваімі душпастырамі.

У праграме была святая Імша, на якой маліліся за моладзь Гродзенскай дыяцэзіі, асабліва аб святле Духа Святога для тых, хто здзяйсняе жыццёвы выбар.

Потым адбыўся «Шлях Святла» вакол касцёла, які ўключаў 14 стацый у памяць пра сустрэчу ўваскрослага Хрыста з сябрамі і вучнямі.

«Шлях Святла» заахвочваў моладзь бачыць прысутнасць Бога ў чалавечым жыцці, а таксама заўважаць агонь любові і Божае святло ў штодзённасці, калі многія, на жаль, лічаць, што вакол цемра.

«Шлях Святла» (Via Lucis) — велікоднае набажэнства, якое праводзіцца на ўзор Крыжовага шляху (Via Crucis).

Яно засноўваецца на разважанні аб сустрэчах уваскрослага Хрыста са сваімі вучнямі да моманту спаслання Духа Святога. Ідэя такога велікоднага набажэнства належыць святому Яну Паўлу ІІ.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.