Пошук

18.01.2023 11:01   Catholic.by
Фота: Andrei Dmitriev / flickr

Айцы Кармэліты Босыя ў Беларусі ўключаюцца ў ініцыятыву 2023 Пастырскага года, які праходзіць пад дэвізам «Апостальства свецкіх — знак надзеі для Касцёла ў Беларусі», і шчыра запрашаюць на духоўныя практыкаванні ва ўтульны рэкалекцыйны дом пры кляштары ў Мядзелі.

Распарадак рэкалекцый у 2023 годзе

  • 10–12 лютага — рэкалекцыі для юнакоў аб распазнанні паклікання і выбару жыццёвага шляху. Тэма: «Не бойся пайсці за Хрыстом».
  • 24–26 лютага — агульныя рэкалекцыі для ўсіх ахвотных. Тэма: «Маё пакліканне — гэта любоў. Дарога да святасці разам са святой Тэрэзай ад Дзіцяткі Езуса і Найсвяцейшага Аблічча».
  • 29 красавіка–1 мая — агульныя рэкалекцыі для ўсіх ахвотных. Тэма: «Асаблівасці кармэліцкай малітвы».
  • 2–4 чэрвеня — рэкалекцыі для юнакоў аб распазнанні паклікання. Тэма: «Адвага і давер Божаму пакліканню».
  • 21–26 жніўня — рэкалекцыі для сясцёр законных.
  • 18–23 верасня — рэкалекцыі для святароў.
  • 10–12 лістапада — агульныя рэкалекцыі для ўсіх ахвотных. Тэма: «Умова добрай малітвы паводле святой Тэрэзы ад Езуса».

Таксама ёсць магчымасць правядзення па дамоўленасці індывідуальных рэкалекцый для тых, хто хоча пабыць сам-насам з Богам і пачуць Яго ў цішыні і прасторы малітвы, захапляючыся прыгажосцю прыроды мядзельскай зямлі, шпацыруючы па беразе возера або праходзячы Крыжовым шляхам па старажытнай Мядзельскай Кальварыі, размешчанай непадалёк.

Для запісу і атрымання дакладнай інфармацыі звяртацца па тэлефоне на нумар (+viber):
+375 (44) 589 68 98 — айцец Аляксандр Стока OCD

Прыкладны план рэкалекцый

  • пятніца
    • 18.00 – святая Імша
    • 19.00 – вячэра
    • 20.00 – знаёмства з удзельнікамі рэкалекцый, арганізацыйная сустрэча, І канферэнцыя
    • 21.00 – камплета, вечаровыя малітвы
  • субота
    • 7.30 – Ютрань, ранішнія малітвы
    • 8.00 – святая Імша
    • 9.00 – снеданне
    • 10.00 – ІІ канферэнцыя
    • 11.30 – адарацыя, унутранная малітва
    • 13.00 – абед
    • 15.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці, ІІІ канферэнцыя
    • Час для споведзі і духоўнай размовы
    • 17.45 – Нешпары, унутраная малітва
    • 19.00 – вячэра
    • 20.30 – Камплета, магчымасць адарацыі да 21.30
  • нядзеля
    • 8.00 – Ютрань, унутраная малітва
    • 9.00 – снеданне
    • 10.30 – святая Імша
    • 12.00 – падсумаванне рэкалекцый
    • 13.00 – абед, заканчэнне рэкалекцый 
Абноўлена 18.04.2023 13:36
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця