Пошук

18.11.2022 14:22   Catholic.by
Фота Уладзіслава Зарэцкага ASC

Каардынацыйная Рада вышэйшых настаяцеляў, дэлегатаў і прадстаўнікоў жаночых і мужчынскіх манаскіх інстытутаў кансэкраванага жыцця і таварыстваў апостальскага жыцця ў Беларусі паведамляе пра правядзенне чарговай сустрэчы ў межах праекту, скіраванага на ўзмацненне асабістых кампетэнцый кансэкраваных асоб.

Гэты праект з’яўляецца вынікам супольнай працы настаяцеляў і настаяцельніц на працягу апошніх трох гадоў, арыентаваны на актуальную сітуацыю манскіх асоб і з’яўляецца свайго роду адказам на патрэбы і выклікі манаскага жыцця і служэння ў сучасным свеце.

У межах праекта прадугледжваецца праца ў наступных кірунках:

  • асновы кіравання камандамі і праектамі, іміджам і грамадскімі сувязямі манаскіх супольнасцяў,
  • прававыя аспекты дзейнасці манаскіх супольнасцяў у Беларусі,
  • пытанні псіхалогіі ўзаемаадносін у супольнасцях праз прызму кампетэнтнасці і асабістай ідэнтычнасці,
  • асаблівасці Cyberpsychology,
  • пытанні абароны дзяцей у сучасным свеце.

Гэты праект завершыцца падагульняючай канферэнцыяй, на якой каманды ўдзельнікаў прадставяць свае міні-праекты. Першая сустрэча адбылася ў верасні, наступная прайшла ў кастрычніку.

Чарговая сустрэча ў межах праекту адбудзецца ў панядзелак 21 лістапада.

Месца правядзення:

Рэлігійная місія «Дабрачыннае каталіцкае таварыства Caritas» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі
вул. Карытас, 1
в. Ляскоўка
220058, Мінскі р-н.

Для тых, хто будзе ехаць здалёк, ёсць магчымасць начлегу ў цэнтры Caritas перад правядзеннем сустрэчы.

Дадатковая інфармацыя па тэлефоне:

або па электроннай пошце:

Абноўлена 18.11.2022 14:26
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.