Пошук

07.07.2022 11:33   Catholic.by
Ілюстрацыйная выява: Рinterest

З 15 па 20 жніўня пры парафіі Нараджэння Маці Божай у Браславе будзе праводзіцца летняя школу касцёльнага спеву.

Курс літургічнай музыкі прызначаны для людзей, якія жадаюць выконваць музычнае служэнне падчас святой Імшы. Курс будзе ўключаць заняткі з тлумачэннем сэнсу літургіі ў цэлым, парадку і значэння паасобных частак святой Імшы, прынцыпаў правільнага падбору рэпертуару для літургіі.

Арганізатары запрашаюць узяць удзел у тыдні касцёльнай музыкі ўсіх, хто жадае праслаўляць Бога згодна з заклікам святога Аўгустына: «Спявай голасам, спявай сэрцам, спявай вуснамі, спявай жыццём».

Музычная адукацыя не абавязкова, узрост не абмежаваны.

Мастацкі кіраўнік праекту дацэнт Беларускай акадэміі музыкі, галоўны арганіст архікатэдральнага касцёла Найсвяцейшага Імя Марыі ў Мінску Уладзімір Неўдах.

У праграме школы:

  1. Пастаноўка голасу для харыстаў і кантараў
  2. Супольны харавы спеў
  3. Тэорыя і практыка касцёльнага спеву
  4. Арганнае суправаджэнне

Умовы ўдзелу

  • Удзельнікі атрымаюць неабходны нотны матэрыял.
  • Арганізатары забяспечваюць начлегі і харчаванне.
  • Унёсак удзельніка 50 рублёў.
  • Настаўнікі школы касцёльнага спеву:
    • літургіка — ксёндз Юрый Жаўняровіч
    • арган — Нэлі Баравік
    • вакал — Вольга Янум

Запіс

Па пытаннях удзелу і запісу звяртацца не пазней за 6 жніўня да Іны Сапун

Рэгістрацыя ўдзельнікаў 15 жніўня ад 15-й гадзіны (будынак насупраць касцёла). Пачатак заняткаў а 17-й гадзіне.

Абноўлена 07.07.2022 11:35
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця