Даведацца пра час святой Імшы ў парафіях сталіцы, у тым ліку і цэлебрацый Святога Пасхальнага Трыдууму, можна на спецыялізаваным сайце Imsha.by.
На рэсурсе па днях і па гадзінах пададзены расклад набажэнстваў ва ўсіх парафіях Мінска, у тым ліку ў грэка-каталіцкіх.
Хрысціянская Пасха — гэта не аднадзённае святкаванне. Касцёл адзначае Пасхальную таямніцу смерці і ўваскрасення Хрыста ў адмысловых цэлебрацыях на працягу трох дзён, якія называюцца Пасхальным Трыдуумам: з вечара Вялікага чацвярга і да Велікоднай нядзелі.
Галоўнай цэлебрацыяй на працягу ўсяго літургічнага года з’яўляецца святая Пасхальная Вігілія ў святую ноч Уваскрасення Пана.
Сёлета самая ранняя Вігілія ў Мінску распачнецца а 18-й гадзіне ў сталічнай парафіі святога Антонія ў Малінаўцы (вул. Ясеніна, 68).