Пошук

10.05.2025 13:19   Тэкст: Кс. Аляксандр Амяльчэня / Беларуская рэдакцыя Vatican News
Фота: Vatican News

Прэфектура Папскага дому паведаміла, што ўрачыстая святая Імша, якая пазначыць пачатак пантыфікату Папы Льва XIV, будзе цэлебравацца ў нядзелю 18 мая ў 10.00 на плошчы Святога Пятра ў Ватыкане.

Так, паводле інфармацыі Святога Пасаду, 11 мая Леў XIV правядзе першую малітву Regina Coeli з лоджыі ватыканскай базілікі.

«Сустрэча з вернікамі падчас Regina Coeli стане першай магчымасцю для пілігрымаў атрымаць бласлаўленне новаабранага Папы», адзначаецца ў камунікаце Прэфектуры Папскага дому.

Інаўгурацыйная Імша – глыбокі духоўны момант для ўсяго Касцёла.

Пасля інаўгурацыійнай Імшы 20 мая Папа наведае Базіліку Святога Паўла па-за Мурамі, а 21 мая правядзе першую агульную аўдыенцыю.

Цыкл афіцыйных падзей працягнецца 25 мая, калі Папа Леў XIV наведае Латэранскую Базіліку і Базіліку Санта-Марыя-Маджорэ, што традыцыйна сімвалізуе яго ўступленне на пасаду Біскупа Рыма і зямнога галавы Каталіцкага Касцёла.

Абноўлена 10.05.2025 23:27
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа