Пошук

01.04.2022 12:37   Catholic.by

Рух «Сужэнскія Сустрэчы» запрашае закаханых з ўсёй Беларусі прыняць удзел у «Вечарах для закаханых» у фармаце анлайн.

Пачатак сустрэч — 19 красавіка ў 19.00.

«Вечары для закаханых» — гэта 9 сустрэч па ўнікальнай аўтарскай праграме. Яны даюць шанц зрабіць вялікі крок у бок узаемаразумення, даверу, глыбіні адносін у штодзённасці, а таксама адкрыць адно аднаго у тых сферах і пытаннях, якія, магчыма, яшчэ не нарадзіліся нават у думках, але пры гэтым маюць вялікае значэнне для глыбокіх і сталых адносін у перспектыве сужэнскага жыцця.

На вечарах будзе і рамантыка, і сапраўды цікавая і карысная праца над адносінамі.

Па словах арганізатараў, пазітыўны момант анлайн-фармату заключаецца ў магчымаці паўдзельнічаць у праграме нават тым закаханым, якія жывуць у розных гарадах.

Абноўлена 19.04.2022 10:03
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця