Пошук

29.11.2021 12:14   Catholic.by
Фота Віталія Палінеўскага

7 снежня Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі адзначыць 25-ю гадавіну з моманту прэзбітэрскага пасвячэння. Святары і кансэкраваныя асобы змогуць асабіста павіншаваць іерарха падчас сустрэчы 9 снежня.

На сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Facebook біскуп Касабуцкі напісаў:

«У гэты дзень, 7 снежня 1996 года, у мінскай архікатэдры я разам з маімі сабратамі Аляксандрам Чайкоўскім (сёння пробашч парафіі у Наваполацку), Янам Крэмісам (сёння пробашч парафіі Святога Духа ў Мнску, Чыжоўка) і Уладзіславам Шышлам (сёння пробашч парафіі ў Шэметаве Мядзельскага раёна) атрымалі пасвячэнне прэзбітэрату з рук кардынала Казіміра Свёнтэка.

Святую Імшу падзякі Богу за дар святарства з нагоды срэбранага юбілею я планую цэлебраваць 7 снежня ў 18.30 у мінскай архікатэдры (пл. Свабоды 9).

Запрашаю да супольнай малітвы ў архікатэдры альбо далучыцца on-line, каб разам падзякаваць Богу.

Пачатак трансляцыі ў 18.30.

За гэтыя 25 гадоў служэння Богу ў святарстве я перажыў шмат розных выпрабаванняў, здабыў вялікі досвед служэння Богу і людзям у якасці святара і пазней біскупа. Спадзяюся, што маё служэнне было выкананнем Божай волі. Я заўсёды імкнуўся рабіць усё згодна з тым, што падказвае маё сумленне, быць разам з тымі людзьмі, якіх Бог даваў мне на маім жыццёвым шляху. За ўсё гэта я буду дзякаваць Богу ў гэты дзень», — напісаў біскуп Юрый Касабуцкі.

Увага! У сувязі са складанай эпідэмічнай сітуацыяй і невялікімі памерамі прэзбітэрыя мінскай архікатэдры колькасць удзельнікаў цэлебрацыі 7 снежня абмежавана. 

Святары і кансэкраваныя асобы змогуць асабіста павіншаваць іерарха падчас аплаткавай сустрэчы, якая адбудзецца ў мінскім архікатэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі 9 снежня а 11-й гадзіне. 

 

Абноўлена 07.12.2021 17:10
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа