Пошук

24.11.2021 13:22   Курыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі / Catholic.by
Фота: slowo.grodnensis.by

9 снежня ў мінскім архікатэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі пройдзе калядная сустрэча духавенства і кансэкраваных асоб, якія нясуць служэнне ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

Падчас першай сустрэчы духавенства з удзелам новага арцыбіскупа Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага Юзафа Станеўскага удзельнікі падзеляцца паміж сабой традыцыйнай аплаткай і абмяняюцца святочнымі віншаваннямі.

Апошняя аплаткавая сустрэча духавенства і кансэкраваных асоб архідыяцэзіі адбылася два гады таму. Тады яе ўдзельнікі дзякавалі за служэнне ў Беларусі Апостальскаму нунцыю Габару Пінтэру, які завяршаў сваю місію ў нашай краіне. У мінулым годзе калядныя сустрэчы не праводзіліся ў сувязі з эпідэміяй COVID-19.

Сёлетняя калядная сустрэча пройдзе ў архікатэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі ў Мінску.

Яна стане не толькі першай сустрэчай духавенства архідыяцэзіі з новым арцыбіскупам, але таксама першай пастырскай сустрэчай пасля працяглага перапынку, звязанага з санітарнымі абмежаваннямі.

Паколькі да гэтага часу эпідэмічная сітуацыя застаецца няпростай, сустрэча пройдзе з захаваннем неабходных мер бяспекі.

Пачатак сустрэчы ў 11.00.

Да ўдзелу запрашаюцца ўсе святары і кансэкраваныя асобы, які нясуць служэнне ў Мінскім і Магілёўскім рэгіёнах Мінска-Магілёўсккай архідыяцэзіі.

Абноўлена 24.11.2021 17:13
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа