Пошук

28.10.2020 16:32   Паводле: Grodnensis.by
Фота: Grodnensis.by

14 лістапада выпускнік Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне дыякан Дзмітрый Малец прыме сакрамэнт пасвячэння ў ступені прэзбітэрату.

Як паведамляе Grodnensis.by, пасвячэнне ўдзеліць біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч у катэдральным касцёле св. Францішка Ксавэрыя ў Гродне.

Святая Імша, падчас якой адбудзецца пасвячэнне, пачнецца ў 12.00.

Будзе весціся яе прамая трансляцыя на Youtube-канале гродзенскай катэдральнай парафіі.

Дыякан Дзмітрый Малец нарадзіўся 18 чэрвеня 1996 г., паходзіць з парафіі Святой Сям’і ў Лідзе. Дыяканскае пасвячэнне прыняў 16 лістапада 2019 г., ва ўрачыстасць Найсвяцейшай Панны Марыі Вастрабрамскай, галоўнай Апякункі Гродзенскай дыяцэзіі.

Потым быў скіраваны на служэнне ў санктуарый Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях. У апошні час служыў у гродзенскай катэдры.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі заахвочвае да асаблівай малітвы за дыякана, які прыме пасвячэнне, каб ён мoг як найлепш падрыхтавацца да гэтай падзеі, а ў будучыні быў добрым Божым святаром.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.