15 і 16 ліпеня ў Мядзелі адбудзецца адпустовая ўрачыстасць Маці Божай Шкаплернай.
Праграма ўрачыстасці:
15 ліпеня
18.00 – святая Імша ў касцёле і заканчэнне навэнны да Маці Божай Шкаплернай
19.00 – набажэнства Крыжовага шляху па мядзельскай Кальварыі
16 ліпеня
12.00 – святая Імша ў касцёле ў гонар Маці Божай Шкаплернай
18.30 – урачыстая адпустовая святая Імша ў гонар Маці Божай Шкаплернай з эўхарыстычнай працэсіяй вакол касцёла.
Узначаліць цэлебрацыю Імшы і прамовіць Божае слова падчас яе а. Стэфан Пупейка OFM з Ордэна францішканаў.
Кармэліты босыя з Мядзела запрашаюць усіх жадаючых да ўдзелу ў адпустовых набажэнствах.