Рух «Сужэнскія сустрэчы» сардэчна запрашае пары, якія сустракаюцца, кахаюць, шукаюць, плануюць… на «Вечары для закаханых», якія распачнуцца 1 красавіка ў мінскай архікатэдры Найсвяцейшага Імя Марыі.
«Знайдзіце гэты час адно для аднаго і вашай унікальнай сустрэчы!» — заклікаюць арганізатары.
Незвычайны цыкл «Вечароў» дапаможа не толькі нанава адкрыць сваё каханне, глыбей пазнаць адно аднаго, але і больш глыбока асэнсаваць падмурак, на якім сёння будуюцца вашы адносіны. Ці гатовы стварыць моцную трывалую сям’ю? Ці сапраўды гатовы клапаціцца пра свае адносіны? І ў радасцях, і ў цяжкасцях весці шчыры дыялог…
Цыкл «Вечароў» — 9 сустрэч, якія адбываюцца па серадах. Тут будзе і рамантыка, і пачуцці, і новыя адкрыцці, але і сапраўдная праца па будаванню ўзаемаразумення і даверу, шчырасці і больш сталых адносін.
Тэлефоны для запісу:
+375 25 952 51 96 — Гэлена
+375 25 915 80 15 — Уладзiмір
Час і месца першай сустрэчы: 1 красавіка, 19.00, архікатэдра Найсвяцейшага Імя Марыі (пл. Свабоды, 9).
Запрашаюцца закаханыя пары любога ўзросту, незалежна ад рэлігійнай актыўнасці і канфесійнай прыналежнасці, а значыць — усе закаханыя.
Цікавыя гісторыі пар, якія на асабістым вопыце дасведчылі каштоўнасць «Вечароў» для сваіх адносін: