14 жніўня з Глыбокага вырушыць Шостая пешая пілігрымка для ўдзелу ў святкаванні ў гонар Маці Божай Валадаркі азёраў, якое сёлета пройдзе ў Браславе 16–17 жніўня пад дэвізам «Марыя — Маці і Валадарка шчаслівага сужэнства».
Сёлетнія ўрачыстасці ў Браславе адбываюцца ў 10-ю гадавіну каранацыі абраза Найсвяцейшай Панны Марыі Браслаўскай папскімі каронамі і ў 20-ю гадавіну заснавання Віцебскай дыяцэзіі.
Пілігрымка распачнецца 14 жніўня а 7-й гадзіне раніцы святой Імшой у парафіяльным касцёле Найсвяцейшай Тройцы (вул. Савецкая, 1).
Запіс у пілігрымку па тэлефоне:
+375 (33) 624 43 90 — дыякан Уладзіслаў Шарковіч