Пошук

12.06.2019 10:44   Тэкст: Святлана Жылевіч / Catholic.by
Фота Паўла Хадзінскага

Урачыстасці Маці Божай Валадаркі Азёраў пройдуць у Браславе 16–17 жніўня пад дэвізам «Марыя — Маці і Валадарка шчаслівага сужэнства».

Сёлетнія ўрачыстасці адбываюцца ў 10-ю гадавіну каранацыі абраза Найсвяцейшай Панны Марыі Браслаўскай папскімі каронамі і ў 20-ю гадавіну заснавання Віцебскай дыяцэзіі.

ПРАГРАМА ЎРАЧЫСТАСЦІ:

16 жніўня, пятніца

  • 18.00 — святая Імша для пілігрымаў з удзяленнем сакрамэнту канфірмацыі
  • 19.30 — канцэрт арганнай музыкі
  • 20.30 — адарацыйнае набажэнства з канферэнцыяй, канцэрт (моладзь)
  • 22.30 — Акафіст да святой Багародзіцы (грэка-каталіцкае набажэнства)
  • 23.30 — ружанцовая малітва, працэсія са свечкамі

17 жніўня, субота

  • 0.00 — святая Імша перад абразом Маці Божай
  • 1.00 — паказ фільма, прысвечанага 20-годдзю заснавання Віцебскай дыяцэзіі
  • 2.00 — набажэнства Крыжовага шляху
  • 3.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, набажэнства да Божай Міласэрнасці
  • 7.00 — гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі
  • 8.00 — святая Імша перад абразом Маці Божай (цэлебруюць святары-юбіляры)
  • 9.00 — ружанцовая малітва
  • 11.00 — галоўная ўрачыстая святая Імша на палявым алтары
Абноўлена 16.08.2019 17:33
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.