Пошук

24.06.2019 08:08   Catholic.by
Фота Аляксандры Шчыглінскай

У 2019 годзе Будслаўскі фэст праходзіць пад дэвізам: «Каралева сем’яў, маліся за нас».

БУДСЛАЎ 2019. ПРАГРАМА

5 ліпеня, пятніца

  • 13.0017.00 — сустрэча і прывітанне пілігрымаў пробашчам будслаўскай парафіі кс. Дзмітрыем Дубовікам
  • 17.30 — прэзентацыя каталіцкай прэсы і новых выданняў выдавецтва Pro Christo
  • 18.00 — св. Імша з удзелам новапрэзбітэраў; цэлебрацыю ўзначальвае біскуп Казімір Велікаселец, які сёлета адзначае 20-годдзе біскупскага пасвячэння і 35-годдзе святарства
  • 20.00 — Акафіст у суправаджэнні хору Грэка-Каталіцкай Царквы
  • 20.30 — Марыйныя нешпары
  • 21.30 — рахунак сумлення
  • 22.00 — прэзентацыя сямейных рухаў Беларусі
  • 23.30 — працэсія са свечкамі і з копіяй абраза Маці Божай Будслаўскай

6 ліпеня, субота

  • 0.00 — урачыстая св. Імша; цэлебрацыю ўзначальвае Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр
  • 2.00 — моладзевая праграма ў намётавым гарадку
  • 2.00 — Боская Літургія паводле грэка-каталіцкага абраду
  • 4.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
  • 5.30 — Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі
  • 6.00 — Фацімскі ружанец
  • 7.30 — св. Імша перад абразом Маці Божай у базыліцы (на польскай мове); цэлебрацыю ўзначальвае біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка
  • 8.30 — прэзентацыя Рады па справах сям’і пры ККББ
  • 9.00 — прэзентацыя каталіцкай прэсы і новых выданняў выдавецтва Pro Christo
  • 10.00 — урачыстая св. Імша і Эўхарыстычная працэсія; цэлебрацыю ўзначальвае арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, старшыня ККББ, які сёлета адзначае 30-годдзе біскупскага пасвячэння

Напрыканцы літургіі адбудзецца прэзентацыя паслясінадальнай Апостальскай адгартацыі папы Францішка Christus Vivit, прысвечанай моладзі, і катэхізіса для моладзі YOUCAT.

На працягу ўсіх урачыстасцяў у Будславе можна прыступіць да сакрамэнту пакаяння.

Абноўлена 03.07.2019 07:30
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа