Пошук

27.11.2025 16:20   Тэкст: Аляксандр Панчанка / www.vaticannews.va / Фота: photo.vaticanmedia.va
Візіт у Маўзалей Атацюрка (@Vatican Media)

Праграма афіцыйнага візіту Папы Льва XIV ў Турцыю прадугледжвала наведванне Маўзалея Атацюрка. Святы Айцец прыбыў у гэта месца з аэрапорта Анкары пасля кароткай прывітальнай цырымоніі. Яго суправаджалі прадстаўнікі турэцкіх уладаў і афіцыйных дэлегацый.

«Дзякую Богу за магчымасць наведаць Турцыю і прашу для гэтай краіны і яе народа аб дастатку міру і дабрабыту»,

— напісаў Папа ў кнізе ганаровых гасцей Маўзалея Атацюрка ў Анкары.

Маўзалей Атацюрка, пабудаваны паміж 1944 і 1953 гадамі, з’яўляецца месцам пахавання Мустафы Кемаля Атацюрка, заснавальніка і першага Прэзідэнта Турэцкай Рэспублікі. Пантыфік прайшоў да яго па алеі, уздоўж якой размешчаны каменныя скульптуры львоў у хетскім стылі.

Мемарыяльны комплекс уключае некалькі музеяў, якія знаёмяць з гісторыяй Турэцкай Рэспублікі і асобай яе заснавальніка. Цэнтральнае месца займае памятны знак над магілай Атацюрка ў выглядзе вялікага саркафага. Ён зроблены з суцэльнага блока мармуру вагой 40 тон.

Папа Леў XIV ўсклаў да помніка вянок з белых і чырвоных кветак, пасля чаго пакінуў запіс у кнізе ганаровых гасцей, выказваючы пажаданне міру і дабрабыту для турэцкага народа. Потым ён накіраваўся ў Прэзідэнцкі палац ў Анкары на сустрэчу з прадстаўнікамі ўладаў, грамадзянскай супольнасці і дыпламатычнага корпуса.

Абноўлена 28.11.2025 00:00
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.