Пошук


Нарадзіўся каля 347 г. у Стрыдоне (Далмацыя). Вучыўся ў Рыме і там прыняў хрост, а пазней далучыўся да кола сяброў, якія вялі аскетычнае жыццё. Некалькі разоў здзяйсняў паломніцтвы на Усход і пэўны час жыў у поўным адасабленні ў адной манаскай супольнасці ў Сірыі. Маючы каля трыццаці гадоў, Геранім прыняў у Антыёхіі святарскае пасвячэнне і накіраваўся ў Канстанцінопаль, дзе пазнаёміўся са св. Грыгорыем Назіянзскім і перакладаў тэксты касцёльных пісьменнікаў першых стагоддзяў. Пазней ён вярнуўся ў Рым і пэўны час быў сакратаром Папы Дамаса І.

Пасля смерці Папы Геранім наведаў Егіпет і нарэшце пасяліўся ў Бэтлееме. Там ён заснаваў шмат мужчынскіх і жаночых кляштараў, а затым цалкам прысвяціў сябе тэалогіі, пісьменніцкай і перакладчыцкай дзейнасці. Геранім з’яўляецца аўтарам перакладу Святога Пісання — Вульгаты — агульнапрынятага ў Касцёле перакладу Бібліі на лацінскую мову, а таксама біблейскіх каментарыяў, нарысаў гісторыі старажытнахрысціянскай літаратуры і жыццяпісаў святых. Геранім памёр у Бэтлееме 30 верасня 419 або 420 г. Яго рэліквіі спачываюць у базыліцы Санта Марыя Маджорэ ў Рыме. Святы з’яўляецца апекуном тэолагаў і перакладчыкаў.

Успамін 30 верасня.
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа