Пошук

21.02.2026 21:31   Марыя Валодзіна / Vatican News BY

Фота: economictimes.com

Святы Айцец ухваліў дэкрэты аб беатыфікацыі, прызнанні цуду і гераічнасці цнот. Новымі благаслаўлёнымі Касцёла стануць два манаха: базыліянін з Лівана і францішканін з Францыі.

21 лютага 2026 года Леў XIV прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане кардынала Марчэла Сэмерара, прэфекта Дыкастэрыі па справах кананізацыі, ухваліўшы пяць дэкрэтаў, падрыхтаваных гэтай установай.

У хуткім часе ў Касцёле з’явяцца два новыя благаслаўлёныя: Бешара Абу-Мурад, ліванскі манах з Базыліянскага ордэна Найсвяцейшага Збаўцы, дзякуючы заступніцтву якога адбыўся цуд аздараўлення жанчыны, прыкаванай да інваліднага вазку, а таксама францішканін Габрыэль Марыя, сузаснавальнік ордэна Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі, які жыў у Францыі на мяжы XV і XVI стагоддзяў.

Тры дэкрэты датычаць прызнання гераічнасці цнот: італьянскага дыяцэзіяльнага святарa Франчэска Ламбардзі, індыйскага капуцына Тэафана і італьянскага свецкага верніка Фаўста Джэі з супольнасці «Маўклівыя работнікі Крыжа».

Абноўлена 21.02.2026 23:19
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа