Пошук


Геранім Эміліяні (Джыроламо Міяні) нарадзіўся ў 1486 г. у Венецыі. Жадаючы вайсковай кар’еры, ён пачаў служыць і неўзабаве стаў афіцэрам, а пазней — генералам. Падчас адной з бітваў Геранім трапіў у палон. Пасля цудоўнага вызвалення ён пакінуў службу і прысвяціў сваё жыццё Касцёлу. У 30 гадоў прыняў святарскае пасвячэнне, пасля чаго заснаваў шмат дзіцячых дамоў на поўначы Італіі.

Цэнтрам яго дабрачыннай дзейнасці стала мястэчка Самаска ў Ламбардыі, дзе ў 1532 г. Геранім заснаваў законную супольнасць рэгулярных клерыкаў — самасцаў, мэтаю якой стала апека над сіротамі і ўбогімі. Праз 8 гадоў супольнасць была зацверджана Папам, але сам заснавальнік так і не ўступіў у яе. Геранім Эміліяні памёр ад чумы ў Самасцы 8 лютага 1537 г. Святы з’яўляецца нябесным апекуном сіротаў.

Успамін 8 лютага.
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.