Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Тэма беспамылковага навучання бiскупа Рыма ў экуменiчным дыялогу (частка III)
Экуменічная старонка бр. Яраслава Крыловіча
23.05.2013 09:48

Цi мелі хрысцiяне першага тысячагоддзя свядомасць таго, што бiскуп Рыма мае харызму беспамылковага навучання? Паспрабуем зазiрнуць у некаторыя выказванні Святых Айцоў таго часу.

У адным з папярэднiх артыкулаў прыводзiлася важнае сведчанне з II стагоддзя — словы св. Iрэнэя, бiскупа Лiëна (глядзi тут), дзе ëн у сваëй кнiзе «Супраць ерасяў» крытэрыем адрознення прававерных хрысцiянаў ад ерэтыкоў называе факт адзiнства i згоды з Касцëлам Рыма. Таксама ў папярэднiх артыкулах (глядзі тут) была паказана самасвядомасць Рымскiх Папаў II i III стагоддзяў адносна таго, што яны маюць уладу адлучэння ерэтыкоў ад адзiнства з Паўсюдным Касцëлам.

Аднак адказаць на пытанне, якое мы паставiлi на пачатку, хрысцiяне першых трох стагоддзяў, здаецца, яшчэ не былi б здольныя, бо, па-сутнасцi, i паняцця «дагмату» тады яшчэ не iснавала. Усе тагачасныя ерасi пагражалi толькi рэгiëнам, а рэгiянальныя сiноды бiскупаў самі маглі адмежаваць ерась ад прававернага навучання. Каб Касцëл зразумеў неабходнасць беспамылковага навучання, павiнна было здарыцца нешта такое, што пагражала б усяму хрысцiянству.

Гэта адбылося ў IV ст., калi з аднаго боку паўстала хрысцiянская iмперыя на чале з хрысцiянскiм валадаром, а з iншага боку — ерась арыянства, якая руйнавала сутнасць хрысцiянскага веравучэння, а новыя апекуны — хрысцiянскiя валадары — часта схiлялiся да ерэтычнага веравучэння i змушалi да гэтага бiскупаў. Рэгiянальныя сiноды ўзаемна сябе анафемствавалi, а бiскупы-ерэтыкi станавiлiся пераважнай большасцю. I нават пастановы Першага Сусветнага Сабору ў Нiкеi не вырашылi праблему.

У гэтым гiстарычным кантэксце ў бiскупаў Рыма адразу пачала ўзрастаць свядомасць свайго харызматычнага дару беспамылковага акрэслення дагматычных межаў хрысцiянскага веравучэння. Рымскі Папа Юлій менавіта з такой свядомасцю ў сярэдзіне IV ст. піша да Сіноду Біскупаў у Антыёхіі, што ўсе пастановы іх сінода з’яўляюцца несапраўднымі (не маюць моцы), бо здзяйсняліся без згоды біскупа Рыма1. Адначасова св. Атаназій Вялікі, асабіста знаёмы з папам Юліем і са звычаямі Рымскага Касцёла, як бы ўсведамляе сабе харызматычны дар беспамылковага навучання біскупа Рыма, пішучы ў адным са сваіх лістоў пра выказванні папярэдніх Папаў: «[Бо яшчэ раней] Дыянізій, Біскуп Рымскі, пісаў супраць тых, хто сцвярджае, што Сын Божы — гэта стварэнне: гэтым самым паказваецца, што не толькі цяпер у першы раз [на Сусветным Саборы], але ўжо даўно ўсімі была анафемствавана ерась арыянаў»2.

Вядома, што прыведзеные вышэй цытаты можна падаць у іншай інтэрпрэтацыі, ды і саміх падобных выказванняў недастаткова для абвяшчэння дагмату аб беспамылковым навучанні. Аднак стыль выказванняў Святых Айцоў эпохі першых сямі Сусветных Сабораў быў менавіта такі: калі не было паважнай пагрозы ерасі, то і пра беспамылковасць біскупа Рыма не было патрэбы казаць, а калі з’яўлялася ерась, якая нішчыла ўвесь Касцёл, то Папа быў у іх вачах галоўным абаронцам прававернасці. (Для зацікаўленых яшчэ некалькі цытатаў прыводжу ў зносках унізе.3) З іншага боку, самі Рымскія Пантыфікі пастаянна прыгадвалі пра сваю ролю беспамылковага навучання, бо адчувалі сваю асаблівую адказнасць перад Панам за лёсы Касцёла і разумелі, што пагроза паўстання новай ерасі будзе існаваць заўсёды.

Важным гістарычным сведчаннем з’яўляецца падпісанне ў 519 г. па патрабаванню папы Гармізда “Формулы Гармізда” амаль усімі біскупамі Візантыйскай імперыі. Вось некаторыя вытрымкі з дакумента:

Першае, што неабходна для збаўлення — гэта захоўваць сапраўдную веру (…). Ніхто не можа абысці маўчаннем словы Пана нашага Езуса Хрыста: «Ты — Пётр і на гэтай скале Я пабудую Касцёл …» (Мц 16, 18-19). Сказанае Ім спраўджана жыццём, бо Апостальскі Пасад заўсёды захоўваў беззаганнай каталіцкую веру. Не жада[ем] ні ў чым аддзяляцца ад гэтай надзеі і веры (…). Маю надзею ўвайсці ў супольнасць з вамі як прадстаўнік Апостальскага Пасаду, на якім беззаганная і сапраўдная хрысціянская вера цвёрда захоўваецца, абяцаючы пры цэлебрацыі сакрамэнтаў не ўзгадваць паміж святымі тых, хто аддзелены ад супольнасці з Каталіцкім Касцёлам, гэта значыць, тых, хто не знаходзіцца ў згодзе з Апостальскім Пасадам.

Многія сучасныя праваслаўныя гісторыкі прадстаўляюць падпісанне «Формулы Гармізда» як нейкую «перамогу» ўладчых Папаў, нібыта гэтым разам, выкарыстоўваючы палітычную сітуацыю, ім удалося «прынізіць» візантыйскіх біскупаў гэтай «омерзительной церемонией» падпісання4. Аднак не знаходзім падобнага падыходу ў выказваннях Святых Айцоў першага тысячагоддзя.

У наступнай частцы артыкула паспрабуем зрабіць практычныя высновы для экуменічнага дыялога.

Бр. Яраслаў Крыловіч

  1. Пар. Сазомен, Касцёльная гісторыя, кн. 3, разд. 10.
  2. Св. Атаназій Вялікі аб Дыянізіі Александрыйскім, 13.
  3. Варта задумацца, напрыклад, над лістом св. Васіля Вялікага да св. Атаназія Вялікага па прычыне распаўсюджання ерасі. Рускі пераклад XIX ст. тлумачыць так: Для нас показалось благовременным писать к римскому епископу, чтобы обратить внимание на здешние дела. Аднак па-грэчаску стаіць той жа корань слова, таму можна заўважыць слоўную сіметрыю: писать к римскому епископу, чтобы поепископствовал здесь (пар. слупок  432, радок 7). Падобна лац. пераклад invisat (слупок 431, радок 6), англ. пераклад to examine. Іншым сведчаннем адносін да навучання біскупа Рыма з’яўляецца Ліст Шостага Сусветнага Сабору да папы Агатона. Можна звярнуць увагу на наступныя словы: Мы предоставляем делать что нужно, тебе, как предстоятелю первого престола Вселенской Церкви, стоящего на твердом камени веры, с радостью ухватившись за послание вашего отеческого блаженства (…), излагающее истинное исповедание, в котором мы признаем богословие, изреченное как-бы от верховной власти Апостолов (…) умертвили [еретиков] анафемами, согласно приговору, прежде нас произнесенному в вашем священном послании. (…) руководствуясь Вашими наставлениями …
  4. Пар. В. В. Болотов, История древней Церкви, т. 4, стр. 363.


tt

Свае каментарыі, а таксама заўвагі і пытанні можна дасылаць на асабістую паштовую скрынку аўтара: bratjaroslav@gmail.com
У наступных артыкулах гэтай рубрыкі аўтар, па магчымасці, будзе старацца адлюстраваць адказы на вашыя лісты.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Экуменічная старонка бр. Яраслава Крыловіча

18.08 09:34Непрыняцце Фларэнтыйскай уніі ў паўночна-ўсходняй Русі. Арышт мітрапаліта Ісідара
11.12 10:23Абвяшчэнне Фларэнтыйскай уніі ў Вялікім княстве Літоўскім і Польшчы (частка ІІ)
27.08 12:29Абвяшчэнне Фларэнтыйскай уніі ў Вялікім княстве Літоўскім і Польшчы (частка І)
31.07 11:27Дэлегацыя з усходнеславянскіх земляў на Ферара-Фларэнтыйскім Саборы
23.05 00:00Прызначэнне Ісідара Мітрапалітам усяе Русі
14.04 08:51Хрысціянства на ўсходнеславянскіх землях напярэдадні Фларэнтыйскай уніі 1439 г. (частка ІІІ)
27.01 15:15Хрысціянства на ўсходне-славянскіх землях напярэдадні Фларэнтыйскай уніі 1439 г. (частка ІІ)
17.12 11:39Хрысціянства на ўсходне-славянскіх землях напярэдадні Фларэнтыйскай уніі 1439 г. (частка І)
01.10 12:58Падзенне Канстанцінопаля (1453 г.): падзеленыя хрысціяне і апошні візантыйскі святы
28.08 10:49Фларэнтыйская унія 1439 года: высновы на сёння