Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Асаблiвая роля св. апостала Пятра (частка II)
Экуменічная старонка бр. Яраслава Крыловіча
05.04.2012 14:21

Калi католiкi i праваслаўныя па-рознаму тлумачаць ролю св. Апостала Пятра ў Хрыстовым Касцëле, цi магчымы далейшы дыялог на гэтую тэму, запытаемся мы сëння.

Як было сказана ў I частцы, Каталiцкi Касцëл у сваiм навучаннi моцна падкрэслiвае праўду аб тым, што Хрыстус устанавiў Пятра «Скалой», на якой узнесены будынак Яго Касцëла, i даручыў яму найвышэйшую пастырскую ўладу1. З iншага боку, праваслаўныя ў дыскусii хутчэй за ўсë назавуць гэта значным перабольшваннем i будуць баранiць роўнасць усiх Апосталаў i тое, што менавiта яны — Дванаццаць — усе разам з’яўляюцца падмуркам Касцëла, а Скала — гэта Хрыстус. У ХХ стагоддзi было напiсана шмат на гэтую тэму, аргументуючы кожную з пазiцый, на першы погляд супярэчных, таксама пры дапамозе шматлiкiх цытатаў старажытных Святых Айцоў. Мне здаецца, што ключом для далейшага дыялога павiнен быть падыход да зразумення Касцëла як Таямнiцы.

Таямнiца — гэта тое, што мы можам назваць, але не можам укласці ў нашы чалавечыя стэрэатыпы. Гэта тое, што мы можам i павiнны пазнаваць, але што адначасова перавышае нашы звычайныя здольнасцi пазнавання. Таямнiцу мусiм прыняць ува ўсëй яе поўнi, iнакш атрымаецца скажэнне Божай праўды.

Гэта добра бачна, калi мы разважаем над цэнтральнай таямнiцай веры i хрысцiянскага жыцця — таямнiцай Найсвяцейшай Тройцы. Абмежаванасць чалавечага розуму як бы хоча нам сказаць: «або адзiн Бог, або тры Богi», бо Найсвяцейшая Тройца не змяшчаецца ў чалавечых стэрэатыпах. Аднак жа мусiм прыняць, хоць i не можам сабе ўявiць: верым у аднаго Бога, i адначасова ў Бога ў трох розных, упоўнi Боскiх Асобах. Заўважым, што кожны складнік гэтай таямнiцы трэба прыняць у яго радыкальнай поўнi, iнакш перастанем быць хрысцiянамi2.

Штосьцi падобнае адбываецца i пры разважаннi над таямнiцай Хрыстовага Касцëла, якi ў сваëй бачнай рэчаiснасцi прадстаўляе i ажыццяўляе Боскую рэчаiснасць3. Пëтр i Апосталы, роўнасць у апостальскiм паклiканнi i выразнае адрозненне Панам Езусам Пятра сярод iншых у Апостальскай Калегii. Адначасова роўнасць i няроўнасць: як цяжка гэта зразумець у абмежаванасцi чалавечага розуму. Здаецца, чаму Хрыстус не сказаў прасцей: «Пëтр сярод вас галоўны, а вы будзьце яму паслухмяныя»? Не, тут, як i ў iншых месцах, Пан Езус заклiкае сваiх вучняў дарастаць да поўнi таямнiцы. Гэтым можна вытлумачыць тое, што i пасля таго, як Пятру пры ўсiх было сказана: «Ты — скала, ...дам табе ключы Валадарства Нябеснага» (Мц 16, 18-19), сярод вучняў неаднойчы паўстаюць спрэчкi, хто з iх галоўны (пар. Мк 9, 34; Лк 22, 24). Але звярнiце ўвагу на тое, што падобных спрэчак ужо няма пасля спаслання Духа Святога, а бачым толькi дзiўную гармонiю: Пëтр з Адзiнаццаццю, Пëтр i Апосталы (пар. Дз 2, 14; 2, 37; 5, 19). Ласка Божая пашырыла цеснату чалавечых сэрцаў для прыняцця поўнi таямнiцы i, што найважнейшае, жыцця паводле таямнiцы ў адзiнстве.

У чым жа галоўная прычына супрацьстаяння памiж католiкамi i праваслаўнымi адносна высвятлення ролi Апостала Пятра? Асмелюся дапусцiць, што ў падыходзе да разважання над таямнiцай Найсвяцейшай Тройцы. Роўнасць Трох Боскiх Асобаў (Iпастасяў) у дасканалай Любовi — гэтая таямнiца заўсëды захапляла хрысцiянскi Усход. Слова «захапляла» тут вельмi важнае. Яно азначае, што чалавек знайшоў скарб, якi нi на што не прамяняе. Добрай iлюстрацыяй можа паслужыць вядомая iкона Андрэя Рублëва «Святая Тройца»4. Адлюстраванне нейкiм чынам гэтай роўнасцi ў любовi бачыцца таксама i ў Калегii Дванаццацi. А цi ж Касцëл Каталiцкi у сваiм навучаннi адкiдвае гэтую роўнасць? У гэтым-та ўся справа, што не. Пакажам гэта ў наступнай частцы артыкула, а таксама ўбачым, як да таямнiцы Дванаццацi падыходзяць у праваслаўных лiтургiчных тэкстах i выказваннях Святых Айцоў хрысцiянскага Усходу.

Бр. Яраслаў Крыловіч

  1. Пар. Катэхeза Бэнэдыкта XVI 07.06.2006 г.
  2. Пар. Кампендый Катэхізіса Каталіцкага Касцёла 44, 45, 48, 49; Катэхізіс Каталіцкага Касцёла 237, 250-256
  3. Пар. Кампендый Катэхізіса Каталіцкага Касцёла 151
  4. Падрабязней тут.


tt

Свае каментарыі, а таксама заўвагі і пытанні можна дасылаць на асабістую паштовую скрынку аўтара: bratjaroslav@gmail.com
У наступных артыкулах гэтай рубрыкі аўтар, па магчымасці, будзе старацца адлюстраваць адказы на вашыя лісты.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Экуменічная старонка бр. Яраслава Крыловіча

18.08 09:34Непрыняцце Фларэнтыйскай уніі ў паўночна-ўсходняй Русі. Арышт мітрапаліта Ісідара
11.12 10:23Абвяшчэнне Фларэнтыйскай уніі ў Вялікім княстве Літоўскім і Польшчы (частка ІІ)
27.08 12:29Абвяшчэнне Фларэнтыйскай уніі ў Вялікім княстве Літоўскім і Польшчы (частка І)
31.07 11:27Дэлегацыя з усходнеславянскіх земляў на Ферара-Фларэнтыйскім Саборы
23.05 00:00Прызначэнне Ісідара Мітрапалітам усяе Русі
14.04 08:51Хрысціянства на ўсходнеславянскіх землях напярэдадні Фларэнтыйскай уніі 1439 г. (частка ІІІ)
27.01 15:15Хрысціянства на ўсходне-славянскіх землях напярэдадні Фларэнтыйскай уніі 1439 г. (частка ІІ)
17.12 11:39Хрысціянства на ўсходне-славянскіх землях напярэдадні Фларэнтыйскай уніі 1439 г. (частка І)
01.10 12:58Падзенне Канстанцінопаля (1453 г.): падзеленыя хрысціяне і апошні візантыйскі святы
28.08 10:49Фларэнтыйская унія 1439 года: высновы на сёння