Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
Адказны за СМІ

Рудзенск — парафія Маці Божай Шкаплернай і св. Стэфана

 

в

З гісторыі парафіі

Парафія арганізуецца. Бліжэйшая капліца дзейнічала з 1905 г. у в. Анетава, зачынена ў 1930-я гг., перабудавана ў жылы дом.

 
Раванічы — парафія Найсвяцейшага Сэрца Езуса і св. Гераніма

 

в

З гісторыі парафіі

Парафія арганізуецца. Захаваліся руіны касцёла 1799 г.

 
Пухавічы — парафія Святой Тройцы і св. Юзафа

 

а З гісторыі парафіі

Парафія арганізуецца. Згадваецца ў 1744 г., у ХІХ ст. дзейнічала капліца.

 
Мар’іна Горка — парафія Cв. Антонія

Адрас:
вул. Усходняя
222810 г. Мар'іна Горка
Пухавіцкі  р–н
Мінская вобл.

я

Тэл.: (8 029) 64-23-411

  • email: Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript


Расклад набажэнстваў (магчымы змены)

  • Св. Імша ў нядзелю — 11.00
  • Св. Імша ў будні — 17.00

 

Даязныя капліцы:

  • Рудзенск, св. Імша ў нядзелю — 08.30;
  • Суцін, св. Імша ў нядзелю — 15.00

ыЗ гісторыі парафіі

Парафія існуе з 2001 г.

 
Ляды — парафія Ахвяравання Пана і св. Яна Хрысціцеля

 

в

З гісторыі парафіі

Парафія арганізуецца. Бліжэйшая капліца дзейнічала ў в. Рэчкі з першай пал. ХІХ ст.

 
Дукора — парафія Перамянення Пана і Навяртання св. Паўла, апостала

 

а З гісторыі парафіі

Парафія арганізуецца. Заснавана ў 1850 г., касцёл 1804 г. забраны пад царкву ў 1865 г., знішчаны ў 1940-я гг.

 
Блонь — парафія Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Казіміра

в

З гісторыі парафіі

Капліца заснавана ў 1739 г., касцёл згадваецца з 1748 г., касцёл 1806–1901 гг. зачынены ў 1920-я гг., знішчаны ў 1933 г.


Фота radzima.org

 
Беразіно — парафія Маці Божай Міласэрнасці
Беразіно — капліца Маці Божай Міласэрнасці
Фота А. Дыбоўскага

Адрас:
вул. Піянерская, 25
223310 г. Беразіно
Бярэзінскі р-н
Мінская вобл.
Рэспубліка Беларусь

я

Тэл.: (8 017 15) 5-30-68

 

Расклад набажэнстваў (магчымы змены)

  • Св. Імша ў нядзелю — 09.00, 12.00
  • Св. Імша ў суботу — 10.00
  • Св. Імша ў будні — 18.00
  • Св. Імша ў в. Багушэвічы ў нядзелю — па дамоўленасці са святаром
Адпуст: 16 лістапада — Маці Божай Міласэрнасці (Вострабрамскай); Божага Цела (у в. Багушэвічы)

ыЗ гісторыі парафіі

Парафія існуе з 1641 г., касцёл 1844 г. знішчаны ў 1914 г., парафія адрадзілася ў 1992 г., дзейнічае часовая капліца.

 
Багушэвічы — парафія Божага Цела
Багушэвічы — касцёл Божага Цела
Фота globus.tut.by

Адрас:
зав. Каваленка, 7
в. Багушэвічы
Бярэзінскі р-н
Мінская вобл.
Рэспубліка Беларусь
223336
фРасклад набажэнстваў (магчымы змены)  

  • Св. Імша ў нядзелю — 14.00

Адпусты: Божага Цела (свята рухомае)

о

З гісторыі парафіі

Парафія існуе з 1643 г., касцёл сярэдзіны XIХ ст. рэстаўраваны.
 
Чырвоная Слабада (да 1923 г. Вызна) — парафія Узвышэння Cвятога Крыжа і св. Барнабы, апостала

в З гісторыі парафіі

Парафія арганізуецца. Капліца згадваецца ў XVIII ст., касцёл у суседняй в. Акцябр (да 1930-х гг. Старчыцы) заснаваны ў 1625 г., знішчаны ў 1943 г.

 
Урэчча — парафія Святога Духа і св. Францішка Асізскага

в З гісторыі парафіі

Парафія арганізуецца. Касцёл быў заснаваны ў XVIII ст., касцёл 1907 г. знішчаны ў 1930-я гг.

 
Старыя Дарогі — парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі

в З гісторыі парафіі

Парафія арганізуецца. Парафія існуе з 1994 г., дзейнічае часовая капліца.

 
Старобін — парафія Божай Міласэрнасці і св. Амброзія

в З гісторыі парафіі

Парафія арганізуецца. Бліжэйшая капліца дзейнічала ў в. Мяцявічы з 1749 г.

 
Слуцк — парафія Святой Тройцы і Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі

в З гісторыі парафіі

Фарная парафія была заснавана ў 1419 г.; касцёл знішчаны ў 1940-я гг. Парафія арганізуецца.

 
Слуцк — парафія Cв. Антонія

Слуцк — касцёл св. АнтоніяАдрас:
вул. Зялёная, 78
Слуцкі р–н
Магілёўская вобл.
Рэспубліка Беларусь
223610

Тэл.: (8–01795) 22007, (8–01795) 57247
вРасклад набажэнстваў (магчымы змены)

  • Св. Імша ў нядзелю — 10.45, 15.00
  • Св. Імша ў будні — 18.00

вЗ гісторыі парафіі


Парафія існуе з 1734 г., у 1671–1832 гг. дзейнічаў кляштар бэрнардынаў.

Першую святыню ў гонар св. Антонія, якая была пабудавана ў Слуцку, напаткаў той жа лёс, што і большасць святыняў у Беларусі: пасля рэвалюцыі 1917 г. касцёл быў зачынены, пазней — разбураны.

Касцёл св. Антонія і кляштар францішканаў, помнік XVIII ст., згадваецца ў гістарычных крыніцах у 1734 г., калі адбываліся працы па рэканструкцыі драўляных будынкаў кляштара, які ў 1639 г. быў заснаваны мазырскім старастам Людвікам Самуэлем Аскеркам.

У 1832 г. кляштар скасаваны, а манахі пераведзены ў Нясвіж. Касцёл асвячаны як праваслаўны і ў 1833-45 гг. выкарыстоўваўся як палкавая царква, а кляштар быў прыстасаваны пад казармы. Пасля рэвалюцыі 1917 г. касцёл зачынены. Да 1925 г. у кляштарным будынку размяшчаўся ўезны ваенкамат, пазней тут знаходзіўся вайсковы шпіталь.

Пасля Другой Ссусветнай вайны святыня была цалкам разбурана. У кляштарным будынку сёння размяшчаецца маслабаза. Да 1967 г. набажэнствы,  якія цэлебраваў кс. Малыніч, праходзілі ў прыватным доме па вуліцы 14 Партызан.  У 1990 г. пастырскую паслугу прыняў  кс. Антоній Кочка.

У 1992 г. у Слуцк вяртаюцца айцы францішкане з правінцыі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. З прыездам новага святара паступова распачалася будова касцёла і кляштара францішканаў. 8 снежня 1992 г. адбылося благаслаўленне зямлі пад будаўніцтва святыні арцыбіскупам Казімірам Свёнткам. Вясной 1993 г. распачалося будаўніцтва святыні і кляштарнага комплекса.

25 чэрвеня 1994 г. арцыбіскуп  Казімір Свёнтэк умураваў вугланы камень. 11 лістапада 2000 г.  адбылося асвячэнне новапабудаванай святыні. 17 чэрвеня 2017 года парафія св. Антонія ў Слуцку адзначыла срэбраны юбілей – 25 годдзе існавання касцёла.
 

 

 
<< Першая < Папярэдняя 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 Наступная > Апошняя >>

Старонка 3 з 19
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.