Пошук

21.01.2016 00:00  

Хіба самай жудаснай стратай для чалавека з’яўляецца страта сэнсу. Калі ўсё тое, чым ён жыў, што будаваў, аддаючы ўсе свае сілы, патэнцыял, тое, што было найважнейшым, цэнтральным, сэнсам, руйнуецца — чалавек ламаецца.

Яшчэ нядаўна ўсё было добра і перспектыўна, а цяпер ён стаіць з пустымі рукамі, здзіўлены і спалоханы. Не засталося нічога, навокал цемра, ён адзін і ўжо нічога не можа зрабіць, няма ні жадання, ні сілы. І ў гэты момант яму вельмі моцна патрэбна дапамога, каб знайшоўся хоць хтосьці, хто яго заўважыць і заахвоціць зрабіць крок, хоць адзін, хоць маленечкі, не важна, у якім напрамку, бо не гэта цяпер галоўнае: важна зрабіць першы крок, каб узняцца, каб абудзіць надзею, каб пераадолець страх і адчай.

Чалавеку патрэбны чалавек. Які б моцны ты ні быў, колькі б ведаў і досведу ні меў, ёсць хвіліны і абставіны, калі ты сам не зможаш знайсці добры, а нават і наогул, выхад. Канчатковае рашэнне, безумоўна, належыць толькі табе, бо найперш менавіта табе потым збіраць плён, але сапраўды важныя рашэнні патрабуюць дапамогі звонку, іншага погляду, шырэйшай перспектывы. Важна, каб гэты чалавек быў шчырым і адказным, каб меў досвед і разважлівасць, і пажадана, каб не меў свайго інтарэсу ў справе.


Гэта калі чалавеку дрэнна і цяжка; а ці патрэбна яму іншая асоба, калі яму добра? Калі дасягнуў поспеху, атрымалася здзейсніць нейкую справу, пераадолець нешта, перамагчы? Ці тады таксама яму патрэбны хтосьці, каб з ім гэтым падзяліцца, каб перадаць зарад сваёй радасці яшчэ і іншаму? Калі не, то які тады ў гэтых перамогах і дасягненнях сэнс? Навошта намаганні, пераадольванні і ахвяры? Ці не жывем мы ў вялікай ступені дзеля іншых, прысвячаючы ім час, клопат, працу?

Чалавеку патрэбны чалавек, і важна ўмець адказна гэтую патрэбу заспакоіць, памятаючы, што і ты іншым вельмі патрэбны, і будучы гатовым гэтую дапамогу даць.

Эрнэст Мікалайчык

Абноўлена 05.06.2017 13:25
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця