Пошук

19.12.2015 00:00  

Сённяшні час — гэта час высокаразвітых сродкаў камунікацыі. Сённяшні дзень дае шматлікія магчымасці для камунікацыі паміж людзьмі. Кіламетры ўжо не ствараюць вялікай перашкоды, бо амаль з любога месца на Зямлі можна выйсці на кантакт. 

Але ўсё часцей можна пачуць, што сённяшні час — гэта час знікнення міжасабовых адносін. Віртуальны свет аддаляе чалавека ад чалавека, адасабляе яго ад супольнасці з асобамі, зацягваючы ў безасабовы свет «адзіначак» і «нолікаў».

Усё часцей сустрэча абмяжоўваецца кароткім прывітаннем, «спішамся» і хуткім развітаннем. Навокал усё больш людзей з закрытымі вушамі, вачамі, скіраванымі толькі на гаджэт. Безумоўна, ёсць плюсы, бо чалавек больш ведае — хай гэтыя веды і пустыя — аб усім і ні аб чым канкрэтна, менш сварак у сем’ях, бо няма ж калі, ды і за што сварыцца з людзьмі, якіх амаль не ведаеш...

Не, інтэрнэт – гэта зусім не зло, гэта нешта нейтральнае; зло тое, што ўсё яшчэ надта часта чалавек не ўмее ім адпаведна карыстацца і прызначаць яму належнае месца ў штодзённым жыцці.


Дык вось пра сустрэчу. Міжасабовыя адносіны — гэта хіба самае галоўнае, чаму трэба навучыцца ў жыцці. Сустрэча чалавека з чалавекам і чалавека з Богам – асобы з асобай. Гэта сапраўды цяжкая справа, але вартасць яе яшчэ большая. Бо ўсё, што чалавек у сабе мае, ён бярэ з наваколля, з сустрэчы, а будучы сам асобай, сапраўды раскрывае сябе праз стасункі з іншай асобай.

І яшчэ: ці можа хоць адзін віртуальны спосаб сустрэчы стаць заменай сустрэчы асабіста вочы ў вочы? Перадаць усю гаму мімікі, голасу, дотыку, жэстаў... Сустрэча — гэта сапраўды Божы дар. Прыгожы, дармовы дар, які ўсё ж трэба адважыцца прыняць і адпаведна выкарыстоўваць.


Эрнэст Мікалайчык
Фота Eric Pickersgill

Абноўлена 05.06.2017 13:25
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа