Скульптуры Святой Сям'і Цімаці Шмальца вызначаюцца незвычайнай эмацыйнасцю, што робіць іх асабліва блізкімі да гледача, якія праз гэтую эмацыйнасць здольны лепш адчуць не боскасць, але чалавечнасць вобраза Святой Сям'і.
Цімаці Шмальц — канадскі скульптар, які стаў вядомы незвычайнай статуяй «бяздомнага Хрыста», якую ён зрабіў пад уплывам аднаго выпадка са свайго жыцця.
Аднойчы на Божае Нараджэнне ён ўбачыў чалавека, які спаў на вугле адной з найбольш ажыўленых вуліц Таронта. Было тады складана зразумець, ці гэта быў мужчына, ці жанчына схаваны пад складкамі старога пакрывала, але першая думка, якая прамільгнула ў Цімаці, была такой: «Гэта ж Езус!»
Думка не засталася толькі думкай, але ўвасобілася ў скульптуры «бяздомнага Езуса», пра якую б большасць мастацтвазнаўцаў магла з упэўненасцю сказаць :«Твор цалкам не адпавядае традыцыйным уяўленням рэлігійнага мастацтва!».
Сапраўды, Езус Шмальца як тыповы бяздомны ляжыць на лаўцы ў парку. Яго твар і рукі схаваныя пад пакрывалам, адно, што выдае ў Ім боскасць — раны на нагах ад цвікоў.
Сам Шмальц у маладосці перажыў складаныя часы. На працягу некалькіх год яму давялося спаць на драўлянай лаўцы старога склада, у якім не было ані ацяплення, ані вадапровада.
Такога Езуса мастак вырашыў зрабіць такім, бо жадаў, каб Бог стаў блізкім і зразумелым усім, асабліва людзям, якія згубілі ў сваім жыцці амаль усё і засталіся на «дне».
Доўгі час скульптура не магла знайсці месца, каля года майстра шукаў, дзе б яе размясціць.
У выніку бронзавы «бяздомны Езус» знайшоў свой прытулак у езуіцкім тэалагічным каледжы ў Таронта.
Эмацыйнасць скульптур Святой Сям'і
Апрача гэтай незвычайнай скульптуры Хрыста ў Цімаці Шмальца не менш незвычайныя скульптуры Святой Сям’і, якія найперш здзіўляюць сваёй эмацыйнасцю.
Праз яе яны ажываюць і прымушаюць гледача не проста сузіраць мастацтва і атрымліваць эстэтычнае задавальненне, але нараджаюць тыя ж эмоцыі, якія скульптар хацеў перадаць.
Скульптура, якая нараджае перажыванні і робіць саўдзельнікам падзеі
Напрыклад, скульптура «Хвіліна цішы», якую ў 2004 годзе Цімаці Шмальц прэзентаваў Папу Яну Паўлу ІІ:
Альбо скульптуры Святой Сям’і, якія ўключаны ў цыкл прац, прысвечаных абароне ненароджаных дзяцей. Напрыклад, «Суцішэнне»:
Перад гледачом не статычныя фігуры, што дасканалыя па форме, але скульптуры, якія імкнуцца да гармоніі перадачы пачуццяў, жыцця, і праз гэта становяцца блізкімі.
Яшчэ больш чалавечнасці, яшчэ больш шчырасці, дынамізму, якія і надаюць працам моц уздзеяння на гледача, уступаючы з ім у дыялог.
«Хатні Касцёл» :
Апрача скульптураў Святой Сям’і, у аўтара шмат прац прысвечана каталіцкім святым, асабліва св. Францішку з Асізі. З працамі можна пазнаёміцца на аўтарскай старонцы.
Падрыхтавала Аксана Ючкавіч