У новым нумары газеты «Слова жыцця» (№ 21 (642) 2024) апавядаецца пра пасвячэнне пляцоўкі пад будаўніцтва новага касцёла ў Гродне, публікуецца матэрыял, прысвечаны 25-годдзю хору Гродзенскай дыяцэзіі Cantate Domino, а таксама тлумачцца, як стварыць сямейны архіў.
Сям’я святога Айца Піо ў Гродне. У новым мікрараёне Грандзічы біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй пасвяціў пляцоўку пад будаўніцтва будучага касцёла. На зямлі ўсталяваны крыж як сведчанне таго, што гэтае месца належыць Богу.
Спяваем Госпаду, або 25 фактаў пра хор Cantate Domino. Ва ўспамін святой Цэцыліі, апякункі касцёльнай музыкі і спеву, хор Гродзенскай дыяцэзіі адсвяткаваў свой срэбраны юбілей.
Стварэнне сямейнага архіва. Пра тое, як сістэматызаваць генеалагічную інфармацыю, правільна захоўваць даныя і іх атрыбутаваць, распавядае генеалог.
Пра гэта і не толькі можна прачытаць у чарговым нумары газеты Гродзенскай дыяцэзіі «Слова жыцця».
Набыць газету можна пачынаючы з 24 лістапада ў парафіях Гродзенскай дыяцэзіі і ў парафіі святога Яна Евангеліста і святога Максімільяна Кольбэ ў Мінску (м-н Кунцаўшчына).
PDF-версія газеты на беларускай і польскай мовах даступныя на сайце Grodnensis.by.