Пошук


Што рабіць святару, калі ён убачыць, што ў яго касцёле на Імшы прысутнічае Прэзідэнт, які падтрымаў закон, несумяшчальны з хрысціянскай этыкай, і мае намер прыступіць да святой Камуніі?

Прэзідэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі падтрымаў закон пра дазвол апладнення  in vitro (ЭКА), то бок "у прабірцы".

Згодна з вучэннем Каталіцкага Касцёла і Праваслаўнай Царквы, такія аперацыі супярэчаць прыродзе шлюбу, бо раз'ядноўваюць сужэнцаў (з-за выкарыстання спермы ці яйцаклетак трэціх асобаў) і прыводзяць да знішчэння часткі зачатых дзяцей.

Польскі часопіс Gosc.pl пагутарыў на гэтую тэму з кс. праф. Войцехам Гаральскім з універсітэта кардынала Стэфана Вышыньскага.

— Галасаванне за закон, які дазваляе in vitro, і яго падпісанне прэзідэнтам  гэта цяжкі публічны грэх,  адзначае ксёндз прафесар.  У гэтай сітуацыі мы маем абавязак нагадваць тым, якія падтрымалі in vitro, што яны не могуць прыступаць да святой Камуніі.

— Гэта можа зрабіць таксама святар перад святой Імшой, бачачы, што асоба, якая публічна падтрымала in vitro і не змяніла сваіх поглядаў і трывае ў цяжкім граху, жадае прыступіць да святой Камуніі,  кажа святар.

— Падставовая ўмова, каб зноў магчы прыступіць да святой Камуніі,  гэта прыступіць да сакрамэнту паяднання,  дадае кс. Гаральскі.  А ўмова добрай споведзі  жаль за грахі, пастанаўленне выправіцца, выпраўленне крыўды Богу і бліжняму. Павінна быць упэўненасць, што чалавек змяніў сваю паставу, прызнаўся ў памылках. Спавяднік можа ўказаць розныя формы выпраўлення шкодаў, якія вынікаюць з цяжкага граху.

— Ідэальна было б, калі б такі чалавек публічна паведаміў, што зрабіў памылку, прагаласаваўшы за in vitro, ці, у выпадку прэзідэнта, падпісаўшы закон, адзначае святар.  Форма выпраўлення крыўды і жаданне выправіцца павінна даваць упэўненасць, што такі чалавек шчыра шкадуе, змяніў погляды і больш так бы не паступіў.

Закон пра in vitro (ЭКА) апладненне быў прыняты таксама Парламентам Рэспублікі Беларусь і падпісаны Прэзідэнтам у 2011 годзе.

Аляксандр Гелагаеў паводле Gosc.pl.

Абноўлена 05.06.2017 13:26
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця