Пошук

15.11.2013 11:55  

Займальная інфармацыя пра каталіцкі тролінг у сацыяльных сетках. Пытанні, на якія можаш знайсці адказы: дзе ён найбольш сустракаецца, як на яго рэагаваць і ці трэба з ім змагацца? А можа я сам адзін з іх?

к Троль-неафіт

Дзе сустракаецца: На старонках іншых каталікоў, якіх пачынае фрэндзіць з вялікім энтузіязмам. Чуйны да постынгаў пра праблемы Касцёла, зацята пярэчыць меркаванням пра тое, што не ўсе яго члены святыя ці, па меншай меры, справядлівыя.

Як змагацца: Падмацоўваюць сваю пазіцыю цытатамі з Кодэкса Кананічнага Права, Катэхізіса і іншых дакументаў Касцёла. Сутыкнуўшыся з больш падкаваным суразмоўцам, троль-неафіт засумняваецца, а ці правільна ён усё зразумеў, перастане мучыць вас і пабяжыць дзяўбсці манашку-катэхетку.


Троль-традыцыяналіст

Дзе сустракаецца: Пад публікацыямі пра Папу Францішка і бесхабітовых законных сясцёр. Таксама неабыякавы да публікацый, якія тычацца пастаноў II Ватыканскага Сабору, рэформаў Рымскай Курыі і іншай касцёльнай палітыкі.

Як змагацца: Супраціў немагчымы. Аргументацыя безвыніковая. Вечны бан вам у дапамогу.

Троль-праведнік

Дзе сустракаецца: Чуйны да постынгаў аб адносінах палоў, асабліва, да публікацый, якія ўключаюць слова «сэкс».

Як змагацца: Цытаты са Святога Пісання і кнігі Ксаверыя Кноца «Сэкс, якога не ведаеце» будуць дарэчныя, але наўрад ці пераканаюць суразмоўцу. Так што скончваецца ўсё, як правіла, пажаданнем тролю пайсці заняцца, нарэшце, тым, што так кранае яго трапяткую душу.


Троль-крытыкан

Дзе сустракаецца: Сустракаецца ўсюды, так як сам нічога не робіць і мае прорву вольнага часу для таго, каб вышукваць ахвяраў і выліваць на іх тоны бруду, таму што яны робяць не так, як ён лічыць правільным.

Як змагацца: Заняць троля чым-небудзь карысным, каб у яго было менш часу на крытыку іншых. Для заспакаення душы можна бязлітасна крытыкаваць яго дзейнасць у адказ.


Троль-усёзнайка

Дзе сустракаецца: Пад публікацыямі з ачэпяткамі і фактычнымі памылкамі. Пазнавальны па фразе, якая пачынаецца словамі: «Як вы можаце называць сябе каталіком, калі не ведаеце што...»

Як змагацца: Дзякаваць за ўвагу і неабыякавасць, пераправяраць інфармацыю і ўносіць выпраўленні. Можна дадаць «Mea maxima culpa», папярэдне праверыўшы правільнасць напісання.


P.S. Памятайце, што не ўсе неафіты, традыцыяналісты, праведнікі, крытыканы і ўсёзнайкі па вызначэнні тролі. Будзьце больш талерантнымі адзін да аднаго.

З любоўю, троль-рэдактар К-Партала
Анастасія Арлова

Абноўлена 12.06.2017 15:10
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа