Пошук

15.03.2017 10:08  

Герб з выявай святога? Якой жа была гісторыя горада? У новай рубрыцы Catholic.by знаёміць з хрысціянскай сімволікай беларускіх гарадоў. Праект рыхтуецца сумесна з сайтам geraldika.by.

Сёння Малеч — вёска ў Бярозаўскім раёне. У XVII ст. Малеч быў мястэчкам Брэсцкага павета ВКЛ.

З гісторыі герба

Малеч атрымаў магдэбургскае права ў 1645 годзе ад караля Уладыслава IV Вазы. Зацверджана права было праз пяць гадоў прывілеем караля Яна Казіміра.

Атрымаўшы магдэбургскае права, жыхарам Малеча дазволілі варыць мёд і піва, а таксама ўтрымліваць шынкі, беручы прыклад з суседніх Пружан.

У прывілеі падкрэслівалася, што ўсе гарадскія, судовыя і іншыя справы, якія будуць разглядацца ў Малеча, павінны быць апячатаныя зялёным воскам, з выявай святога Пятра з ключамі на пячатцы.

Выява Пятра з дзвюма ключамі павінна нагадваць кожнаму хрысціяніну пра канечнасць жыцця і выратаванне душы. Паводле біблейскай традыцыі, ключы Пятру ўручыў Хрыстус: адзін ключ — ад Нябеснага Валадарства, другі — ад пекла. Ключы сімвалізуюць вышэйшае веданне пра сэнс і мэты жыцця, перададзеныя Езусам апосталам і іх вучням.

Пётр быў рыбаком. Палымняным, простым, бедным і богабаязным.

Выява пеўня ззаду фігуры св. Пятра невыпадковая. Гэта птушка з’яўляецца атрыбутам апостала і добра вядомая ў хрысціянскім мастацтвам. Калі Езус на Апошняй Вячэры прадрок, што Пётр адрачэцца ад Яго тройчы, перш чым праспявае певень, апостал не паверыў. Але ўсё так і адбылося. Асоба св. Пятра была звязана з канкрэтнай штогадовай падзеяй у жыцці Малеча.

Да ўвагі чытачоў: свае водгукі і пажаданні, а таксама просьбы расказаць пра той ці іншы беларускі герб з хрысціянскай сімволікай накіроўвайце на info@catholic.by (тэма ліста — геральдыка)

Абноўлена 05.06.2017 13:25
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця