Пошук

26.04.2019 11:08   Catholic.by
Фота: M.A. Pushpa Kumara

У выніку тэрарыстычных нападаў на касцёлы і гатэлі, якія адбыліся ў Пасхальную нядзелю ў шэрагу гарадоў Шры-Ланкі, загінула каля 250–260 асобаў, а не 359, як паведамлялася раней.

Удакладненыя дадзеныя па ахвярах са спасылкай на афіцыйныя крыніцы ў сферы аховы здароўя Шры-Ланкі перадалі ў чацвер інфармацыйныя агенцтвы. Пакуль цяжка назваць дакладныя лічбы ў сувязі з тым, што неапазнанымі застаюцца шмат фрагментаў целаў.

Гэтую інфармацыю пацвердзілі таксама ў міністэрстве абароны Шры-Ланкі, патлумачыўшы завышаныя лічбы недакладнымі звесткамі, якія паступалі з моргаў.

Нагадаем, што ў Велікодную нядзелю на Шры-Ланцы тэрарысты-смяротнікі здзейснілі серыю тэрарыстычных актаў. Выбухі адбыліся ў двух каталіцкіх касцёлах, у пратэстанцкім малітоўным доме і ў фешэнебельных гатэлях. У здзяйсненні нападаў дзяржаўныя ўлады падазраюць мясцовую тэрарыстычную групоўку ісламісцкага кірунку. У аўторак адказнасць за выбухі на Шры-Ланцы ўзяла на сябе тэрарыстычная арганізацыя «Ісламская дзяржава».

Абноўлена 26.04.2019 13:32
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.