Пошук

23.04.2019 12:19   Catholic.by
Фігура Уваскрослага з касцёла св. Себасцьяна ў г. Негомба, дзе адбыўся адзін з выбухаў. Фота: AP / Scanpix

Як паведамляюць інфармацыйныя агенцтвы, лічба ахвяраў крывававых тэрактаў у Шры-Ланцы, якія адбыліся ў гэтай астраўной краіне ў Велікодную нядзелю 21 красавіка, узрасла да 310 асобаў.

Нягледзячы на намаганні мясцовых медыкаў, людзі працягваюць паміраць ад цяжкіх раненняў, атрыманых ад выбухаў у касцёлах і гатэлі. Як паведамлялася раней, у выніку тэрактаў загінула 290 асобаў і каля 500 атрымалі раненні, многія з іх — цяжкія.

Беларуская рэдакцыя партала Vatican News інфармуе, што пасля малітвы Regina Cœli, якая 22 красавіка прайшла ў Ватыкане, папа Францішак запэўніў у сваёй духоўнай і айцоўскай салідарнасці з жыхарамі Шры-Ланкі ў сувязі з крывавымі тэрактамі.

Прадстаўнікі паліцыі Шры-Ланкі паведамляюць, што ў выніку аператыўных дзеянняў было затрымана каля 40 чалавек, якіх падазраюць у падрыхтоўцы і арганізацыі выбухаў.

Аўторак у краіне абвешчаны днём нацыянальнай жалобы. У гэты дзень таксама ў касцёлах на Беларусі будуць маліцца аб вечным жыцці для ўсіх загінулых і аб хутчэйшым выздараўленні для параненых у тэрактах.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.