Пошук

24.04.2019 13:06   Паводле: Кс. Юрый Марціновіч / grodnensis.by / Catholic.by

23 красавіка ў рэктаральным касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі ў Гродне маліліся за ахвяраў тэрарыстычных актаў, якія адбыліся на Вялікдзень у Шры-Ланцы.

Як паведамляе партал Grodnensis.by, на малітве сабраліся разам прадстаўнікі розных рэлігій: хрысціяне, будысты, індуісты, мусульмане. Сярод удзельнiкаў былі студэнты са Шры-Ланкі, якія вучацца ў навучальных установах горада на Нёмане. Малітву ўзначаліў рэктар пабрыгіцкага касцёла кс. канонік Антоні Грэмза.

Супольная малітва стала выразам салідарнасці з жыхарамі Шры-Ланкі, якія ў апошнія дні перажываюць вялікі боль пасля крывавых тэрактаў, што адбыліся ў розных гарадах гэтай астраўной краіны ў самае галоўнае хрысціянскае свята.

У аўторак у Шры-Ланцы быў абвешчаны дзень нацыянальнай жалобы.

Нагадаем, што ў выніку выбухаў, якія мелі месца 21 красавіка ў некалькіх касцёлах і ў гатэлі, загінулі 310 асобаў і каля 500 атрымалі раненні.

Абноўлена 24.04.2019 15:15
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.