Пошук

16.01.2019 13:03   Паводле: Vatican News / Пераклад і адаптацыя: Мікола Гракаў / Catholic.by

Тры колеры і шэсць сімвалаў увасобілі подых Духа, які будзе спадарожнічаць Сусветным дням моладзі, што з 22 па 27 студзеня пройдуць у Панаме.

Аўтар лагатыпа — панамская студэнтка

Як паведамляе італьянская рэдакцыя партала Vatican News, пяшчота і адданасць Марыі кіравалі рукой Амбар Кальва (Ambar Calvo), студэнткі факультэта архітэктуры панамскага ўніверсітэта, якая стала аўтаркай лагатыпа сёлетніх Сусветных дзён моладзі.

Тры колеры — чырвоны, сіні і блакітны — сімвалізуюць любоў і цярпенне Хрыста, плашч Панны Марыі, Ціхі акіян, Карыбскае мора, а таксама колеры нацыянальнага сцяга Панамы.

Амбар Кальва — аўтар лагатыпа СДМ 2019. Фота worldyouthday.com

Бязмежная любоў Марыі

Простыя абрысы літары «М», пераходзячы ў сэрца, выяўляюць бязмежную любоў Маці Божай да ўсяго чалавецтва.

Сапраўдны герой лагатыпа СДМ 2019 — Марыя, чый сілуэт з’яўляецца ўвасабленнем пяшчоты ў момант Зачацця Дзіцяці Езуса.

Крыж пілігрымаў

Выкананы ў чырвоным колеры «Крыж пілігрымаў» — сімвал і сведчанне вандроўнага шляху па планеце Сусветных дзён моладзі, якія пачалі праводзіцца з нагоды Юбілею Адкуплення ў 1984 г. па ініцыятыве св. Яна Паўла ІІ.

Сімвалы, з якіх складаецца лагатып СДМ 2019. keywordbasket.com

Дарога насустрач Езусу

Малюнак адлюстроўвае таксама месца правядзення сустрэчы моладзі з усяго свету: геаграфічны абрыс Панамскага канала і перашыйка ўпісаны ў М-падобнае сэрца лагатыпа.

Паводле задумы Амбар, цела Марыі — гэта таксама «дарога насустрач Езусу, а Панама вядзе да Яго ў 2019 годзе».

Невялікія белыя кропкі ў правай верхняй частцы малюнка — гэта сімвал кароны Нябеснай Валадаркі, якія таксама азначаюць шматлікіх пілігрымаў, якія прыбываюць у Панаму з розных кантынентаў, у тым ліку і з Беларусі.

Абноўлена 16.01.2019 13:09
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа