Пошук

20.11.2018 12:01   Vatican News

Падведзены вынікі беспрэцэдэнтнай акцыі «Папа для Украіны». За два гады гуманітарнай ініцыятывы ахвяры вайны на ўсходзе краіны атрымалі дапамогу ў памеры 16 мільёнаў еўра.

Спецыяльна да гэтага быў прымеркаваны візіт у Кіеў кардынала Пітэра Тарксана, прэфекта Дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека. Прадстаўнік Святога Пасаду засведчыў блізкасць папы Францішка да ўкраінскага народа.

Дзякуючы сродкам, сабраным у касцёлах Еўропы, і фінансавым рэсурсам з асабістага фонду Папы дапамогу атрымалі каля 16 тысяч.

У нядзелю ў архікатэдральным касцёле Кіева кардынал Тарксан маліўся за мір ва Украіне. У Сусветны дзень бедных ён таксама сустрэўся з бяздомнымі, пра якіх клапоцяцца Місіянеркі Божай Любові.

Абноўлена 20.11.2018 12:33
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа