Пошук

17.09.2018 11:58   Catholic.by

Пленарнае пасяджэнне Рады Канферэнцый Біскупаў Еўропы (РКБЕ), якое сёлета праходзіла ў Познані, завяршылася 16 верасня. Беларускі епіскапат на форуме прадставіў яго старшыня арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

Што абмяркоўвалі біскупы ў апошні дзень пасяджэння?

У апошні дзень форуму былі заслуханы даклады прэзідэнта COMECE арцыбіскупа Жан-Клода Голерыха і сталага прадстаўніка Апостальскага Пасаду пры Радзе Еўропы мансеньёра Паола Рудэллі на тэму «Салідарнасць у Еўропе і місія Касцёла».

Біскупы прыйшлі да высновы, што Еўрапейскі саюз мае вялікае значэнне ў справе захавання міру ў Еўропе, у якой назіраецца шмат напружанасцей. Заданне ЕС – не толькі ствараць палітычную і эканамічную еднасць, але і яднаць народы і асобаў паміж сабой.

Іерархі адзначылі, што, нягледзячы на развіццё культуры таталітарызму ў Еўропе, асаблівая роля ў еднасці еўрапейцаў належыць Касцёлу і Царкве.

Адзначалася, што найперш Касцёл павінен імкнуцца да захавання еднасці ў ім самім, трымаючыся агульнай лініі ў вырашэнні агульных праблем Еўропы, каб вучэнне Касцёла і Царквы і іх пастырская практыка супадалі паміж сабой.

Было заўважана, што Касцёл не можа падтрымліваць ліберальную культуру, але можа дапамагчы ў развіцці салідарнасці праз абвяшчэнне і практыку сацыяльнага вучэння, асабліва ў галіне абароны правоў чалавека.

Касцёл таксама павінен развіваць дабрачыннасць як знак салідарнасці з патрабуючымі, у тым ліку быць адкрытым на прыняцце мігрантаў.

Касцёл павінен быць месцам дыялогу паміж «цэнтрам» і «перыферыяй», багатымі і беднымі, бо з’яўляецца адзіным інстытутам, які яднае ў сабе прадстаўнікоў розных палітычных поглядаў і сацыяльнага становішча.

Біскупы звярнулі асаблівую ўвагу на важнасць развіцця міжканфесійнай і міжрэлігійнай салідарнасці. У прыватнасці была названа неабходнасць больш цесных кантактаў паміж Канферэнцыямі Біскупаў розных краін.

У другой частцы заключнага дня форума сакратар Дэкастэрыі інтэгральнага развіцця чалавецтва мансеньёр Бруно Марыё Дуффе прадставіў прыярытэты працы гэтага ватыканскага ведамства.

Затым прайшла дыскусія па фінальным пасланні пленарнага пасяджэння РКБЕ. Такім чынам, біскупы сышліся ў наступных думках:

  • Еўропа павінна развівацца ў духу ўзаемапаразумення і супрацоўніцтва, «дыхаючы дзвюма лёгкімі» – усходнім і заходнім
  • валантарыят, які праяўляецца ў справах міласэрнасці, з’яўляецца феноменам сучаснасці, дапамагае ў евангелізацыі, таму павінен падтрымлівацца Касцёлам і развівацца
  • валантарыят павінен уключаць у сябе момант фармацыі ў галіне экуменічнага, міжрэлігійнага і грамадскага дыялогу
  • салідарнасць з’яўляецца праяўленнем любові. Салідарнасць у Еўропе з’яўляецца адзіным шляхам да вырашэння нацыянальных, інтэрнацыянальных i сусветных праблем.

Заключным пунктам форума стала сустрэча еўрапейскіх іерархаў з Прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам.

Палітык зазначыў, што вера павіна натхняць чалавека ў публічнай дзейнасці, таму яе неабходна развіваць у грамадствах Еўропы. Адзначаючы важнасць тэмы пасяджэння, прэзідэнт падкрэсліў, што салідарнасць паміж народамі – фундаментальная каштоўнасць, а хрысціянскія каштоўнасці не з’яўляюцца тормазам у развіцці грамадства.

Абноўлена 17.09.2018 20:32
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.