Пошук

13.10.2025 16:27   Тэкст: дк. Павел Мікулка SAC / Фота: Оля Станкевіч / Catholic.by

11 кастрычніка ў семінарыйна-парафіяльным касцёле Найсвяцейшай Панны Марыі Каралевы Апосталаў у Алтажэве (Польшча) адбылося пасвячэнне дыяканаў для Таварыства Каталіцкага Апостальства (айцы палатыны).

Сярод кандыдатаў сакрамэнт пасвячэння ў ступені дыяканату прыняў выпускнік Вышэйшай духоўнай семінарыі ксяндзоў палатынаў Павел Мікулка з парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Германішках.

Раней, 25 чэрвеня, у касцёле Сан-Сальваторэ-ін-Онда ў Рыме, ля магілы заснавальніка палатынаў — святога Вінцэнта Палоцці — гэты малады беларускі паллатын даў вечныя абяцанні жыцця ў чыстасці, убостве і паслухмянасці ў згаданым таварыстве.

Пасвячэнне дыяканату ўдзяліў біскуп Плоцкай дыяцэзіі (Польшча) Шымон Стулкоўскі.

На пачатку цэлебрацыі рэктар семінарыі прывітаў удзельнікаў урачыстасці. Асаблівае прывітанне ён скіраваў святарам і гасцям з Беларусі на беларускай мове — роднай мове дыякана Паўла.

У прамоўленай гаміліі біскуп Шымон заахвоціў кандыдатаў да дыяканату верна ісці за Хрыстом. Ён пажадаў ім плённага служэння ў якасці дыяканаў, а таксама добрай падрыхтоўкі да святарскага пасвячэння.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця