Пошук

22.10.2024 10:23   Тэкст: кс. Януш Чарнамораў / Фота: з асабістага архіву дк. Віталія Міцкевіча / Catholic.by

19 кастрычніка ў семінарыйна-парафіяльным касцёле Найсвяцейшай Панны Марыі Каралевы Апосталаў у Алтажэве (Польшча) адбылося пасвячэнне дыяканаў для Таварыства Каталіцкага Апостальства (палатыны).

Сярод іншых кандыдатаў, сакрамэнт пасвячэння ў ступені дыяканату прыняў выпускнік Вышэйшай духоўнай семінарыі ксяндзоў палатынаў Віталій Міцкевіч з парафіі Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў Пелішчы (Пінская дыяцэзія, Брэсцкі дэканат).

Раней, 8 верасня, у свята Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі, гэты малады беларускі палатын даў вечныя абяцанні жыцця ў чыстасці, убостве і паслухмянасці ў згаданным таварыстве.

Пасвячэнне дыяканату ўдзяліў дапаможны біскуп Бельска-Жывецкай дыяцэзіі ў Польшчы Пётр Грэгер.

На пачатку цэлебрацыі рэктар семінарыі прывітаў удзельнікаў урачыстасці.

Асаблівае прывітанне ён скіраваў святарам і гасцям з Беларусі на беларускай мове, роднай мове дыякана Віталія.

У прамоўленай гаміліі біскуп Грэгер засяродзіўся на вобразе добрага Пастыра, заахвоціўшы кандыдатаў да дыяканату верна ісці за Хрыстом. Біскуп пажадаў ім плённага служэння ў якасці дыяканаў, а таксама добрай падрыхтоўкі да святарскага пасвячэння.

 

Абноўлена 23.10.2024 11:35
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.