Пошук

19.04.2024 16:47   Тэкст: Дзіяна Юнда / Фота: кс. Аляксандр Сушынскі SAC, кс. Яўген Эйсмант SAC / Catholic.by

У Велікодны час вернікі парафіі святога Андрэя апостала і святога Леапольда Багдана Мандзіча з Мінска разам з ксяндзамі палатынамі Аляксандрам Сушынскім SAC і Яўгенам Эйсмантам SAC падзяліліся радасцю Уваскрасення Хрыста і цеплынёй свайго сэрца з выхаванцамі Гомельскага дома-інтэрната для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.

Па ініцыятыве валанцёраў парафіяльнага Caritas на працягу Вялікага посту вернікі парафіі сабралі для 44-х дзяцей неабходныя рэчы: сродкі гігіены, бытавую хімію і вялікую колькасць ласункаў, якія ім на мінулым тыдні перадалі святары.

Выхаванцы і супрацоўнікі гомельскага дома-інтэрната былі радыя і ўдзячныя за клопат, дапамогу і падтрымку.

Нягледзячы на тое, што ў маладой сталічнай парафіі, размешчанай у мікрараёне Уручча, будуецца касцёл, і гэта патрабуе вялікіх сродкаў, вернікі не адмовілі ў дапамозе дзецям у патрэбе, кіруючыся словамі святога апостала Паўла: «Не спыняймася рабіць дабро, бо ў свой час і жаць будзем, калі не аслабнем. Дык вось, пакуль дадзены час, будземрабіць дабро ўсім» (Гал 6, 9–10a).

 

Абноўлена 22.04.2024 08:59
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа