
3 студзеня францішканін брат Уладзіслаў Молчан OFMConv, які паходзіць з Беларусі, атрымаў дыяканскае пасвячэнне.
Урачыстасць адбылася ў санктуарыі святога Антонія Падуанскага ў Лодзі-Лагеўніках (Польшча). Пасвячэнне ў дыяканы ўдзяліў маладому законнаму семінарысту дапаможны біскуп Лодзкай архідыяцэзіі айцец біскуп Пётр Клешч OFMConv.
Францішканская семінарыя ў Лодзі-Лагеўніках з'яўляецца месцам, дзе ўжо больш за 40 гадоў адбываецца падрыхтоўка да святарства маладых францішканаў з Правінцыі Маці Божай Беззаганнай.
Сёння семінарыя аб'ядноўвае братоў з розных краін і нават кантынентаў: у ёй навучаюцца браты з Польшчы, Кеніі, Буркіна Фасо, Бразіліі, Тога і Беларусі.
Брат Уладзіслаў рыхтуецца да апошніх экзаменаў і абароны магістарскай працы, а пасля заканчэння вучобы ў семінарыі распачне дыяканскія прыктыкі ў адным з францішканскіх кляштараў.



























