Пошук

07.08.2018 08:43   Паводле: Vatican News / Catholic.by

Благаслаўлёны Оскар Арнульфо Рамэра-і-Гальдамес, кананізацыя якога пройдзе ў кастрычніку ў Ватыкане, стане адным з апекуноў бліжэйшых Сусветных дзён моладзі.

У Панаму, дзе ў студзені 2019 г. адбудзецца буйнейшы каталіцкі моладзевы форум, ужо была дастаўлена рэліквія благаслаўлёнага арцыбіскупа. Пастыр мясцовага Касцёла арцыбіскуп Хасэ Дамінго Улоа Мэндзіета атрымаў яе з рук пастулатара кананізацыйнага працэсу сальвадорскага святара кс. Рафаэля Уруціі.

Гаворка ідзе пра маленькі фрагмент рэбернай косткі бл. Оскара Рамэра, якая была вынята падчас аўтапсіі цела пасля яго забойства ў 1980 г. Гэта — першая рэліквія благаслаўлёнага, якая пакінула тэрыторыю Сальвадора. Рэліквія будзе выстаўлены ў панамскім катэдральным касцёле, які падчас візіту на Сусветныя дні моладзі наведае папа Францішак.

Цэнтральныя падзеі Сусветных дзён моладзі пройдуць 22–27 студзеня 2019 г.

Іх дэвізам стануць словы Панны Марыі: «Вось я, слуга Пана. Няхай мне станецца паводле твайго слова» (пар. Лк 1, 38). Для ўдзелу ў форуме ўжо зарэгіставалася каля 600 тыс. чалавек з Паўднёвай і Паўночнай Амерыкі, а таксама шматлікія дэлегацыі з Еўропы, Афрыкі, Акіяніі і Азіі.

Арцыбіскуп Сан-Сальвадора Оскар Арнульфо Рамэра-і-Гальдамес вядомы як мужны пастыр і абаронца бедных. Ён быў беатыфікаваны ў маі 2015 г. у горадзе Сан-Сальвадор, дзе выконваў сваё пастырскае служэнне і дзе быў забіты з нянавісці да веры падчас св. Імшы, якую цэлебраваў у мясцовым шпіталі.

Аб кананізацыі арцыбіскупа Рамэра папа Францішак абвясціў падчас Звычайнага публічнага кансісторыя па кананізацыйных справах, які прайшоў у Ватыкане 19 ліпеня.

Абноўлена 07.08.2018 08:50
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця