Пошук


Прыкладна 3,6 млн аргенцінцаў удзельнічалі ў дэманстрацыях у больш чым 200 гарадах краіны ў падтрымку права дзіцяці, якое знаходзіцца ва ўлонні маці, на жыццё.

Акцыі пратэсту прайшлі ў сувязі з тым, што дэпутаты парламента Аргенціны рыхтуюцца да галасавання па законапраекце, які легалізуе забойства дзяцей ва ўлонні маці амаль незалежна ад абставінаў у першыя 14 тыдняў цяжарнасці.

Дэманстранты выкрыквалі лозунгі «Я галасую за жыццё», неслі плакаты з надпісамі «Я хачу нарадзіцца. Мне 8 тыдняў. Маё жыццё ў тваіх руках».

Маштабныя дэманстрацыі за і супраць абортаў пачаліся ў Аргенціне ў сакавіку 2018 года. Спачатку ў падтрымку абортаў прайшла прыкладна 350-тысячная фемінісцкая дэманстрацыя, потым адбыліся не меншыя па колькасці ўдзельнікаў акцыі ў абарону жыцця дзяцей.

«Марш за жыццё» ў Буэнас-Айрэсе

Зараз у Аргенціне аборты дазволеныя толькі ў тым выпадку, калі цяжарнасць стала вынікам згвалтавання ці калі яна пагражае жыццю жанчыны.

Аргенцінскія СМІ пішуць, што за апошнія годы міжнароднае праабортнае лобі выдаткавала як мінімум 5 млн даляраў на прапаганду абортаў у краіне.

Аляксандр Гелагаеў паводле lifesitenews.com

Абноўлена 24.05.2018 15:37
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.