Праз восем дзён у Ірландыі адбудзецца рэферэндум адносна таго, ці не з’яўляецца забойства нявінных дзяцей канстытуцыйным правам грамадзян.
Ірландскі святар запісаў відэазварот да ўсяго свету з просьбай маліцца аб паразе сілаў цемры.
У сваім звароце айцец Марыюш О’Рэйлі заклікае да любой малітоўнай дапамогі — малітваў на ружанцы, цэлебрацыі Імшаў, малітваў у сямейным коле і г.д.
Святар згадвае, што Ірландыя ўвяла 8-ю папраўку да Канстытуцыі ў 1983 годзе пасля таго, як падчас візіту ў гэтую краіну ў 1979 годзе святы папа Ян Павел ІІ заклікаў у Канстытуцыі зацвердзіць абарону чалавечага жыцця з моманту зачацця.
Прайшло 35 гадоў, і Ірландыя аслабела пад няспынным ціскам прапаганды абортаў.
Святар просіць усіх маліцца, каб «Бог злітаваўся над Ірландыяй і абараніў яе ад наступу сілаў смерці».