Пошук

11.03.2021 12:15   Паводле: vaticannews.va / Пераклад і адаптацыя: Валянціна Грамыка / Catholic.by
Ілюстрацыйнае фота: Getty images

Каталіцкія біскупы Ірландыі звярнуліся да ўраду краіны з просьбай паслабіць абмежаванні для Касцёла, уведзеныя з прычыны каранавіруснай пандэміі. Як і ў мінулым годзе, католікі Ірландыі не маюць дазволу прыйсці ў касцёл на Вялікдзень.

«Асабліва балюча для хрысціянаў быць пазбаўленымі, вось ужо другі год запар, магчымасці публічна выказаць сваю веру падчас Вялікага тыдня і Вялікадня», — прыводзіць словы біскупаў руская рэдакцыя партала Vatican News.

Акрамя гэтага, у Ірландыі ўведзены абмежаванні адносна правядзення жалобных абрадаў, у якіх могуць удзельнічаць не больш за дзесяць чалавек. Як адзначаюць у сваім звароце ірландскія біскупы, гэта толькі павялічвае пакуты сем’яў, якія перажываюць жалобу.

У перыяд пандэміі, як сцвярджаюць іерархі, Касцёл заўсёды клапаціўся пра супольнае дабро і ахову здароўя і жыцця. «Мы згодныя, — пішуць біскупы, — жорсткія абмежаванні пры наяўнасці цяжкой пагрозы грамадскаму здароўю неабходныя. Аднак падобныя абмежаванні асабістай свабоды павінны быць прапарцыйнымі і кароткачасовымі».

Ірландскія біскупы звяртаюць увагу на неабходнасць улічваць ментальны, духоўны і эмацыйны дабрабыт грамадзянаў.

Іерархі заклікаюць паслабіць каранцінныя меры і даць дазвол на цэлебрацыю набажэнстваў з удзелам вернікаў, а таксама на ўдзел большай колькасці людзей у пахавальных абрадах. На думку іерархаў, гэта стане крыніцай надзеі і суцяшэння для многіх людзей і супольнасцяў.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа