Гэтаму пробашчу з Ірландыі ўжо 64 гады, і яго выступленне на талент-шоў «Брытанія мае таленты» ўжо набрала больш за тры мільёны праглядаў у інтэрнэце.
«Ніколі не бачыў святара, які зрабіў з мікрафонам тое, што ты. Ты заспяваў неверагодна!» — прызнаўся адзін з членаў журы.
Гаворка пра кс. Рэя Келлі, які выканаў песню гурта R.E.M. Everybody Hurts (англ. «Кожнаму баліць»).
«Гэта песня, якая блізкая майму сэрцу. Як святар я сустракаюся як з болем, так і з радасцю і шчасцем. Таму гэта песня мне вельмі дарагая», — падзяліўся выбарам кампазіцыі кс. Келлі.
Словы, якія заспяваў святар:
Кожнаму баліць
Знайдзі падтрымку сярод сяброў
Кожнаму балііць
Не адпускай
Ох, не, не адпускай
Калі адчуваеш, што ты зусім адзін — гэта няпраўда, ніколі так не бывае
Ты не адзін.
Некалькі гадоў таму пра кс. Рэя Келлі ўжо пісалі СМІ ва ўсім свеце. Тады ён выканаў спеў «Аллелюя».