Пошук

06.04.2018 10:23   KAI.pl

Бельгійкі кароль Філіп І і яго жонка Мацільда разам з дзецьмі і групай сяброў пройдуць шляхам св. Якуба ў Санцьяга дэ Кампастэла.

Пілігрымка носіць прыватны характар: каралеўская сям’я будзе ісці т. зв. «французскім» шляхам (Каміна дэ Санцьяга Франс) — адным з самых папулярных шляхоў, які пачынаецца ў Пірэнеях.

Як паведамляе іспанскі часопіс El Pais, у сераду 4 красавіка каралеўская сям’я ўжо пераадолела 30 кіламетраў. Абое сужонкаў такім чынам працягваюць свой мінулагодні вопыт, калі яны прайшлі частку французскага шляху да магілы св. Якуба.

Летась разам з двума сынамі Габрыэлем і Эмануэлем яны пераадолелі гэты кавалак трасы ў перыяд Пасхальнага Трыдууму і Велікоднай ночы.

Французскі шлях св. Якуба з 1993 года ўнесены ў спіс ЮНЕСКА. Яго адлегласць у розных крыніцах ацэньваецца ад 754 да 818 км.

Абноўлена 06.04.2018 10:28
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа