Пошук

03.08.2026 21:59   Кс. Аляксандр Амяльчэня / Vatican News BY / Catholic.by

Фото: //vaticannews.va

Парафія Маці Божай Афрыканскай у іспанскай Сеуце пацвердзіла, што навэнна адбудзецца згодна з раскладам нават ва ўмовах міграцыйнага крызысу.

У сувязі з прытокам мігрантаў з Марока, пра які стала вядома 30 ліпеня, улады аўтаномнага горада Сеуты ў Іспаніі, што знаходзіцца на ўзбярэжжы Афрыцы, прыпынілі ўсе забаўляльныя і кірмашовыя мерапрыемствы, запланаваныя напярэдадні свята нябеснай Апякункі горада ў перыяд з 1 па 8 жніўня. Але, як патлумачыла парафія Маці Божай Афрыканскай у сваіх афіцыйных крыніцах, рашэнне мясцовай улады не паўплывае на расклад набажэнстваў.

Набажэнствы праходзяць у звычайным рэжыме, і парафія заахвочвае ўсіх вернікаў да актыўнага ўдзелу ў малітоўных сустрэчах. Святары Сеуты асабліва заклікалі вернікаў захоўваць адзінства і ўзмацніць супольную малітву:

«Цяпер больш чым калі-небудзь важна разам святкаваць тое, што складае сутнасць нашай ідэнтычнасці».

Навэнна ў гонар Маці Божай Афрыканскай на працягу стагоддзяў з’яўляецца адной з галоўных рэлігійных падзей у Сеуце. Урачыстасці, якія штогод папярэднічаюць яе святу 5 жніўня, традыцыйна збіраюць вялікую колькасць вернікаў.

Абноўлена 04.08.2026 12:14
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця