Пошук

05.04.2018 17:22   Паводле: KAI / Catholic.by
© Getty Images

29 сакавіка быў абнародаваны дакумент, у якім прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у сваёй краіне афіцыйна абвясціў красавік Нацыянальным месяцам супраць выкарыстання дзяцей.

«Мы павінны заўсёды памятаць пра тое, што ўсе дзеці — гэта благаслаўленне ад нашага Творцы, што яны — крыніца ні з чым не параўнальнай радасці і будучыня нашага народа», — адзначана ў дакуменце.

Ва ўступе прэзідэнт нагадаў, што «кожнае дзіця — гэта каштоўны і непаўторны дар», а таксама заклікаў суайчыннікаў прысвяціць сябе «высакароднай справе абароны дзяцей».

«Мы павінны заўсёды памятаць, што ўсе дзеці <…> з моманту зачацця адораны каштоўнасцю, мэтай і годнасцю чалавека»,

— падкрэслена ў дакуменце.

«Наш грамадзянскі і маральны абавязак — дапамагчы кожнаму дзіцяці пражыць дзяцінства, вольнае ад злоўжыванняў і дрэннага абыходжання, якое будзе весці ў шматабяцальную і поўную надзей будучыню», — напісаў амерыканскі лідар, вядомы сваімі выказваннямі ў абарону жыцця і падтрымкай пралайферскіх ініцыятываў.

Ён растлумачыў, што мэта гэтай ініцыятывы — нагадаць, што кожнае дзіця заслугоўвае прыняцця і безумоўнай любові. Пры гэтым прэзідэнт заўважыў, што, паводле статыстыкі, кожнае чацвёртае дзіця сутыкаецца з крыўдамі або недастатковай апекай у розных формах. Дональд Трамп заклікаў суайчыннікаў быць больш уважлівымі да патрэбаў і крыўдаў дзяцей, а таксама выказаў прызнанне працы валанцёраў і арганізацый, якія дапамагаюць наймалодшым.

Пралайферскі партал lifenews.com адзначае, што гэта ўжо не першае выступленне прэзідэнта Злучаных Штатаў у абарону чалавечага жыцця з моманту зачацця. Так, у кастрычніку мінулага года Дэпартамент аховы здароўя ЗША абвясціў стратэгічны план, у якім упершыню прызнаў, што чалавечае жыццё пачынаецца з моманту зачацця.

Абноўлена 05.04.2018 17:24
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.