Пошук

16.03.2018 11:18   KAI.pl

15 сакавіка іерархаў прыняў папа Францішак. Святы Айцец цікавіўся найперш сітуацыяй мясцовых хрысціян, якія перажываюць штораз большую дыскрымінацыю.

Біскуп Джозаф Кутс, Мітрапаліт Карачы, так пракаментаваў аўдыенцыю ў Пантыфіка:

«Папа хацеў, каб мы расказалі яму пра негатыўныя рэчы, якія адбываюцца ў Пакістане, пра тэрарызм і падобныя справы. Ён вельмі перажывае на гэты конт. Гэта было бачна па яго твары. Ён хацеў ведаць, як мы даём з гэтым рады.

Мы расказалі яму пра выклікі, з якімі сутыкаецца мясцовы Касцёл. Але разам з тым у нас шмат надзеі. Наш уклад у жыццё нашай краіны, у яе развіццё сапраўды вялікі. Як і ў іншых краінах Паўднёвай Азіі. Мы робім гэта дзякуючы адукацыі, нашым шпіталям і ўсёй службе аховы здароўя. У нас добра развітыя сеткі дабрачынных арганізацый. Мы працуем з недзеяздольнымі і наркаманамі.

Таксама і такім чынам мы сведчым пра нашу веру, паказваючы, што гэта азначае „быць хрысціянінам“ у нехрысціянскім асяроддзі. Нашыя ўстановы адкрытыя для ўсіх. Ва ўсім, што робім, мы не абмяжоўваемся толькі дапамогай хрысціянам», — заключыў біскуп.

Раней, у пачатку візіту аd limina Apostolorum, пакістанскія іерархі адзначалі, што хочуць запрасіць Святога Айца наведаць іх краіну з афіцыйным візітам.

Абноўлена 16.03.2018 11:53
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.